Каньяк (горад)
| Каньяк | |||||
| Cognac | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1215 | ||||
| Рэгіён: | Пуату-Шарант | ||||
| Дэпартамэнт: | Шаранта | ||||
| Плошча: | 15,5 км² | ||||
| Насельніцтва: | 19 066 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°42′00″ пн. ш. 0°20′00″ у. д. / 45.7° пн. ш. 0.333333° у. д.Каардынаты: 45°42′00″ пн. ш. 0°20′00″ у. д. / 45.7° пн. ш. 0.333333° у. д. | ||||
|
Каньяк на мапе Францыі
Каньяк
|
|||||
| http://www.ville-cognac.fr | |||||
Каньяк (па-француску: Cognac) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Шаранта рэгіёна Пуату-Шарант паміж гарадамі Ангулем, Жарнак, Сэнт. Большая частка горада разьмешчана на левым беразе ракі Шаранта. Спэцыялізуецца на вытворчасьці моцнага сьпіртнога напою каньяк, названага ў гонар горада.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Рымляне называлі горад Каньякум (лац. Conniacum), пазьней назва спрасьцілася да Каньяк. У Сярэднявеччы праз Каньяк праходзіў адзін з паломніцкіх шляхоў у Сант’яга-дэ-Кампастэля. У IX стагодзьдзі ў Каньяк сталі ўзводзіцца ўмацаваньні. У 1215 годзе Каньяк атрымаў права горада. Уваходзіў у склад графства (пазьней — герцагства) Ангулемскага.
Франсуа Ангулемскі (будучы кароль Францыск I) нарадзіўся ў коньяскім замку Валюа 12 верасьня 1494 году. Ён завітаў роднаму гораду права гандляваць сольлю, якая здабываецца на ўзьбярэжжы ў Ля-Рашэль, уверх па рацэ, што прывяло да разьвіцьця горада, а пазьней і да ягонага ператварэньня ў цэнтар вытворчасьці каньяку.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прамысловасьць горада ў значнай меры арыентавана на вытворчасьць каньяку. Самыя вядомыя каньячныя домы: Hennessy, Martell, Rémy Martin, Camus і Otard.
Спорт [рэдагаваць]
28 ліпеня 2007 году ў орадзе стартаваў 19 этап шматднеўкі Тур дэ Франс.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Каньяк (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |