Кароткія нарды
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кароткія нарды — адзін з найбольш папулярных відаў гульні ў нарды.
Кароткія нарды — гульня для двух гульцоў, на дошцы, якая складаецца з дваццаці чатырох вузкіх трохкутнікаў, якія называюцца пунктамі. Трохкутнікі чаргуюцца па колеры і аб’яднаныя ў чатыры групы па шэсьць трохкутнікаў у кожнай. Пункты нумаруюцца для кожнага гульца асобна, пачынаючы з дома дадзенага гульца. Самы далёкі пункт зьяўляецца 24-м пунктам, ён таксама зьяўляецца першым пунктам апанэнта. Для белых намарацыя пунктаў зробленая паводле гадзіньнікавай стрэлкі, для чорных — супраць гадзіньнікавай стрэлкі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Правілы гульні(рас.)