Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў (Любяшоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста, абмеры
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста, абмеры
Краіна Украіна
Места Любяшоў
Каардынаты 51°45′49.90″ пн. ш. 25°30′41.40″ у. д. / 51.7638611° пн. ш. 25.5115° у. д. / 51.7638611; 25.5115Каардынаты: 51°45′49.90″ пн. ш. 25°30′41.40″ у. д. / 51.7638611° пн. ш. 25.5115° у. д. / 51.7638611; 25.5115
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў на мапе Ўкраіны
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў
Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Яна Эвангеліста і калегіюм піяраў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Любяшове. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла і калегіюму. 17 ліпеня 1969 году савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1686 годзе маршалак вялікі граф Ян Караль Дольскі заснаваў у Любяшове калегіюм піяраў. Будаваньне першага драўлянага касьцёла пачалося 10 красавіка 1689 году.

У 1745—1762 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Любяшоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі калегіюм[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны будынкі значна пацярпелі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваеннай Польскай Рэспубліцы праводзілася рэстаўрацыя помніка архітэктуры.

17 ліпеня 1969 году савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 2-вежавая базыліка, з бакоў дзьве капліцы. Кожны з чатырох франтонаў завяршаўся вялікім жалезным крыжам.

Перад касьцёлам знаходзіліся дзьве калёны, на якіх стаялі каменныя фігуры Маці Божай і Язэпа (Абручніка). Побач знаходзілася драўляная званіца.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Незалежнасьці, 54.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Самусік А. Любяшоўскі піярскі калегіум // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 231.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]