Клайв Стэйплз Льюіс
| Клайв Стэйплз Льюіс | |
| C. S. Lewis | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Clive Staples Lewis |
| Нарадзіўся: | 29 лістапада 1898 Бэлфаст, Ірляндыя |
| Памёр: | 22 лістапада 1963 (ва ўзросьце 64 гады) Оксфард, Ангельшчына |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | пісьменьнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар |
| Жанр: | навуковая фантастыка, хрысьціянская апалягетыка, казка-фэнтэзі |
| Значныя творы: | Хронікі Нарніі, Проста хрысьціянства, Пакуль мы твараў не набылі, Касьмічная трылёгія |
Клайв Стэйплз Лью́іс (па-ангельску: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірляндзкі[1] пісьменьнік, літаратурны крытык, хрысьціянскі апалягет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысьціянска-апалягетычнымі творамі «Лісты Баламута» і «Проста хрысьціянства», фантастычнай сэрыяй «Касьмічная трылёгія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».
Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Уладара Пярсьцёнкаў». Абодва аўтара зьяўляліся вядучымі постацямі на ангельскім факультэце Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ў нефармальным оксфардзкім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна зь яго духоўнымі мэмуарамі «Зьдзіўлены радасьцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэньню ў Царкве Ірляндыі, але ў падлеткавым узросьце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросьце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысьціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сьцьверджаньню «зусім звычайным, шараговым чальцом англіканскай царквы, не занадта «высокай», не занадта «нізкай» і ўвогуле не занадта якой»[2]. Яго навяртаньне мела значны ўплыў на яго дзейнасьць, а радыё-перадачы на тэму хрысьціянства, якія ён вёў падчас Другой сусьветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцьця пісьменьнік пазнаёміўся і ажаніўся з амэрыканскай пісьменьніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросьце 45 гадоў памерла ад раку касьцей.
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моваў сьвету і выдаваліся мільённымі накладамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па ім ставіліся спэктаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачаньні. Сярод гэтага тэлевізійная сэрыя на BBC 1998 году, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 году і экранізацыя кнігі «Прынц Касьпіян» 2008 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Маленства
Клайв Стэйплз Льюіс нарадзіўся ў Бэлфасьце (Ірляндыя) 29 кастрычніка 1898 году. Яго бацькам быў Альбэрт Джэймс Льюіс (1863—1929), салісітар, бацька якога, Рычард, пераехаў у Ірляндыю з Уэльсу ў сярэдзіне 19 ст. Яго маці была Флорэнс (Флора) Аўгуста Льюіс уроджаная Гамільтан (1862—1908), дачка сьвятара Царквы Ірляндыі (Супольнасьць англіканскіх цэркваў). У яго быў старэйшы брат Уорэн Гамільтан Льюіс (Уорні). Ва ўзросьце 4 гадоў, у кароткім часе пасьля гібелі яго сабакі Джэксі, Льюіс абвясьціў, што яго імя зараз Джэксі. Першы час пасьля гэта не адзываўся ні на якое іншае імя, але неўзабаве згадзіўся на Джэк, імя пад якім ён быў вядомы сярод знаёмых і родных усё астатняе жыцьцё. Калі Льюісу было 7 гадоў, яго сям’я пераехала ў «Маленькі Лі» (Little Lie), дом, які яго бацька пабудаваў для маці ўва ўсходнім Бэлфасьце.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Нягледзячы на тое, што Льюіс большую частку свайго жыцьця правёў у Англіі, тым ня менш ён лічыў сябе менавіта ірляндцам: «Я ня змог бы з задавальненьнем жыць сярод іншага народа» і «Нябёсы — гэта Оксфард, перанесены ў цэнтар Каўнці Даўн»
- ^ Льюис К.С. Просто христианство. Пер. с англ. И.Череватовой. М.: Fazenda «Дом надежды», 2005 г. ISBN 5-94880-003-2 (ст. 6)(рас.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Клайв Стэйплз Льюіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт пра Льюіса(анг.)
- Творы Льюіса ў бібліятэцы Машкова(рас.)
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Бэлфасьце
- Выпускнікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Ірляндзкія літаратары
- Ангельскія літаратары
- Хрысьціянскія апалягетыкі
- Хрысьціянскія літаратары
- Акадэмікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Інклінгі
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Оксфардзе