Кіран Дэсаі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Кіран Дэсаі | |
| Kiran Desai | |
Кіран Дэсаі, 2007
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 3 верасьня 1971 (41 год) Нью-Дэлі, Індыя |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, празаік |
| Гады творчасьці | 1998-цяперашні час |
| Жанр | раман |
| Значныя творы | «Спадчына спустошаных» |
| Прэміі | Букераўская прэмія (2006) |
Кіран Дэсаі (па-ангельску: Kiran Desai; нар. 3 верасьня 1971) — індыйская пісьменьніца. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2006 году за раман «Спадчына спустошаных».
Зьмест |
Біяграфія[рэдагаваць]
Кіран Дэсаі нарадзілася ў Нью-Дэлі, Індыя, і жила там да 14 гадоў. Потым яна з маткаю адзін год жыла ў Ангельшчыне, а пасьля пераехала ў Злучаные штаты, дзе вывучала творчасьць пісьменьнікаў у Бэнінгтонскім каледжы, ва Унівэрсытэце Холінса й у Калюмбійскім унівэрсытэце[1].
У студзені 2010 году Нобэлеўскі ляўрэат Архан Памук паведаміў, што знаходзіцца ў рамантычных стасунках з Дэсаі.[2].
Творчасьць[рэдагаваць]
Па ўласных словах аўтаркі значны ўплыў на яе як пісьменьніцу аказала яе маці Аніта Дэсаі[1].
Творы[рэдагаваць]
- 1998 «Хулабала ў фруктовым садзе гуаявы» (Hullabaloo in the Guava Orchard)
- 2006 «Спадчына спустошаных» (The Inheritance of Loss)
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б Інтэрвію штомесячнаму кніжнаму агляду «boldtype»
- ^ 'Pamuk: It's no secret, Kiran is my girlfriend', Times of India, 1 February 2010
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||
Кіран Дэсаі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў