Букераўская прэмія
Букераўская прэмія (афіцыйная назва прэміі — па-ангельску: The Man Booker Prize) — найбольш прэстыжная прэмія ў вобласьці літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасьці нацыяў, у Ірляндыі ці ў Зымбабвэ[1], за раман, напісаны на ангельскай мове.
Зьмест |
[рэдагаваць] Нюансы ўзнагароды
Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасьці нацыяў (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірляндыі ці Зымбабвэ, за лепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амэрыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасьці зьяўляюцца ангельскамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.
Ужо само вылучэньне на прэмію Букера зьяўляецца сьведчаньнем несумнеўных добрых якасьцяў кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі ня толькі ў тым, каб назваць лепшую кнігу году, але й у тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі й павялічыць продаж кнігі.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- Чатыры ляўрэаты Букераўскай прэміі — Уільям Голдынг, Надзін Гордзімэр, В. С. Найпол і Дж. М. Кутзэе сталі пасьля ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
- Пісьменьнікі Джон Максвэл Кутзэе й Пітэр Керы заваявалі Букера двойчы (у 1983 і 1999 гг.; у 1988 і 2001 гг., адпаведна).
- Нікім не перасягнуты рэкорд Айрыс Мэрдак (ляўрэата Букера ў 1978 г.) па ліку трапленьняў у «кароткі» сьпіс — 6 разоў
[рэдагаваць] Ляўрэаты Букераўскай прэміі
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Крытэрыі прэміі Букера(анг.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Сайт Букераўскай прэміі(анг.)