Гілары Мэнтэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гілары Мэнтэл
Hilary Mantel
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Hilary Mary Thompson
Нарадзілася: 6 ліпеня 1952 (59 гадоў)
Дэрбішыр, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьніца, крытык
Жанр: навэля, кароткі аповед
Значныя творы: «Вулф Хол» (2009)
Прэміі: Букераўская прэмія (2009)

Гілары Мэнтэл (па-ангельску: Hilary Mary Mantel; нар. 6 ліпеня 1952) — брытанская пісьменьніца й літаратурны крытык. Яе працы месьцяцца ад асабістых успамінаў да гістарычных падзей і былі зьмешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэмій. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2009 году.[1]

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Гілары нарадзілася ў мястэчку Гласоп (Glossop) графства Дэрбішыр і была старэйшай з трох дзяцей сям'і. Выхоўвалася ў Дэрбішырскай вёсцы заводу Хадфілд (Hadfield), вучачыся ў мясцовай рымска-каталіцкай пачатковай школе. Яе бацькі, Маргарэт і Генры Томпсан, абодва нарадзіліся ў Ангельшчыне, ірляндцы па паходжаньні. Калі Гілары было адзінаццаць, бацькі разьвяліся. Па хуткім часе зьявіўся айчым Джэк Мэнтэл і яна ўзяла яго прозьвішча.

[рэдагаваць] Творчасьць

[рэдагаваць] Творы

  • 1985 «Дзень матулі кожны дзень» (Every Day is Mother’s Day)
  • 1986 «Свабодная тэрыторыя» (Vacant Possession)
  • 1988 «Восем месяцаў на вуліцы Газах» (Eight Months on Ghazzah Street)
  • 1989 «Флюд» (Fludd)
  • 1992 «Месца поўнай бясьпекі» (A Place of Greater Safety)
  • 1994 «Зьмена клімату» (A Change of Climate)
  • 1995 «Любоўны экспэрымэнт» (An Experiment in Love)
  • 1998 «Гігант, О’Брайн» (The Giant, O’Brien)
  • 2003 «Саступаючы прывіду» (Giving Up the Ghost) — успаміны
  • 2003 «Абучэньне гутарцы» (Learning to Talk) — складанка кароткіх аповедаў
  • 2005 «Па той бок цемры» (Beyond Black)
  • 2009 «Вулф Хол» (Wolf Hall)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Букер-2009 за гістарычны раман. // Радыё Свабода, 7 кастрычніка 2009
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах