Леў Талстой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Леў Талстой
Лев Николаевич Толстой
L.N.Tolstoy Prokudin-Gorsky.jpg
Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 жніўня (9 верасьня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 7 (20) лістапада 1910, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Грамадзянства: Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: празаік, публіцыст, філёзаф
Напрамак: рэалізм
Жанр: раман
Значныя творы: «Вайна і мір»
«Ганна Карэніна»
Прэміі: Ордэн Сьвятой Ганны
Подпіс:
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня (9 верасьня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя7 (20) лістапада 1910, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст.

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа. Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію. Прымаў удзел у Крымскай вайне (18531856). Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 18651869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 18751877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну. У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.

[рэдагаваць] Бібліяграфія

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Леў Талстойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах