Любаўнянскі замак
| Замак | |
|
Любаўнянскі замак
|
|
| Краіна | Славаччына |
| Месцазнаходжаньне | Старая Любаўня, раён Стара Любаўня, Прэшаўскі край |
| Каардынаты | 49°18′53″ пн. ш. 20°41′54″ у. д. / 49.31472° пн. ш. 20.69833° у. д.Каардынаты: 49°18′53″ пн. ш. 20°41′54″ у. д. / 49.31472° пн. ш. 20.69833° у. д. |
| Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
| Статус | на рэстаўрацыі |
|
Любаўнянскі замак на мапе Славаччыны
Любаўнянскі замак
|
|
Любаўнянскі замак (па-славацку: Ľubovniansky hrad) — замак на паўночнай ускраіне Старой Любаўні (раён Стара Любаўня, Прэшаўскі край, Славаччына).
Гісторыя[рэдагаваць]
Замак узьнік хутчэй за ўсё ў канцы XIII стагодзьдзя як памежная вартаўнічая фартэцыя на гандлёвым шляху ў Польшчу. Паводле некаторых крыніцаў яго пабудаваў у 1280 годзе польскі князь Баляслаў, зяць Бэлы IV. Упершыню ж замак згадваецца ў 1311 годзе. У 1412—1772 годзе замак быў нароўні зь іншымі сьпіскімі гарадамі аддадзены Польшчы ў якасьці закладу за каралеўскі доўг, дэ-юрэ застаючыся вугорскім, дэ-факта польскім. У 1553 годзе замак быў пашкоджаны вялікім пажарам, у 1555 замак пачаў перабудоўвацца. У XVII стагодзьдзі замак быў пашыраны і зноў перабудаваны. У наш час замак рэстаўруецца. У замку знаходзіцца Любаўнянскі музэй.
Спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||
Любаўнянскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў