Дзевінскі замак
Дзевінскі замак (па-славацку: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Брацілсаве, адзін з народных сымбаляў Славаччыны. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першае ўмацаваньне на месцы Дзевіна зьявілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэньне, але ў XIII ст. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў Аўстрыі і Вугоршчыны. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям’я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэньнем Асманскай імпэрыі замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзевінскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|
|---|---|
|
Блатніцкі · Бойніцкі · Браціслаўскі · Будацінскі · Дзевінскі · Зьніўскі · Ліетаўскі · Лікаўскі · Ліптаўскі · Любаўнянскі · Муранскі · Ораўскі · Паваскі · Пусты · Рэвіштаўскі · Сівы Камень · Склабініянскі · Сокалі Камень · Стрэчнянскі · Сытнянскі · Сьпіскі · Трэнчынскі · Чабрадзкі · Чэрвены Камень · Шашаўскі
|
|