Лінчэпінг
| Лінчэпінг | |||||
Цэнтральны пляц у Лінчэпінгу |
|||||
|
|||||
| Плошча: | 42,01 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
104 232 2319 ас/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 58°24′ пн. ш. 15°37′ у. д. / 58.4° пн. ш. 15.617° у. д.Каардынаты: 58°24′ пн. ш. 15°37′ у. д. / 58.4° пн. ш. 15.617° у. д. | ||||
|
Лінчэпінг на мапе Швэцыі
Лінчэпінг
|
|||||
| www.linkoping.se | |||||
Лінчэпінг (па-швэдзку: Linköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад ад Стакгольму. Галоўны горад ляндзкапу Эстэр’ётлянд, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага лэну й камуны Лінчэпінг. Насельніцтва — 104 232 чалавек (2010). Асяродак авіяцыйнай й тэлекамунікацыйнай прамысловасьці.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад быў заснаваны ў XII стагодзьдзі як найважнейшы царкоўны цэнтар на паўднёвым усходзе Швэцыі. Напрыканцы XII стагодзьдзя каля Лінчэпінгу быў заснаваны найстарэйшы ў Швэцыі кляштар — Врэта, а з 1230-х гадоў распачалося будаўніцтва сабора, у якім ужо ў 1251 быў каранаваны малады сын ярла Біргера — Вальдэмар Біргерсан. У 1232 пры Саборы была таксама адчыненая Катэдральная школа, імаверна, першая ў Швэцыі. У 1598 тут адбылася Бітва пры Стонгебру паміж будучым каралём Карлам IX і яго пляменьнікам Жыгімонтам Вазам, у якой перамог першы, што прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй . 29 студзеня 1700 году горад моцна пацярпеў ад пажару. З часоў Другой сусьветнай вайны Лінчэпінг пачынае значна расьці. Напрыканцы 1960-х тут была заснаваная Вышэйшая школа, якая ў 1975 была пераўтворана ва ўнівэрсытэт. У XXI стагодзьдзі Лінчэпінг, разам з суседнім Нарчэпінгам утварае чацьвёрты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі, пасьля рэгіёнаў Вялікікага Стакгольму, Вялікага Гётэборгу й Вялікага Мальмё (то бок аглямэрацыяў вышэйназваных гарадоў).
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Да выдатных мясьцінаў Лінчэпінгу належаць: Катэдральны сабор (XII ст.), царква Сьв. Лаўрэнтыя (Sankt Larskyrka), замак XIII ст., Вялікі пляц (Stora torget) з фантанам Фолькунгаў, работы Карла Мілеса. Сярод музэяў варта адзначыць Музэй пад адкрытым небам Стары Лінчэпінг, дзе сабраны тыповыя для мясцовасьці драўляныя пабудовы й пануе атмасфэра XIX — пачатку XX стагодзьдзяў; Авіяцыйны; Музэй лэну Эстэр’ётлянд, у якім ня толькі прадстаўлена гісторыя краю, але й творы знакамітых мастакоў (Альбрэхт Дурэр, Пэр Гёрбэрг і іншыя).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лінчэпінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |