Літота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Літо́та (па-старажытнагрэцку: λιτότης — прастата) — троп, рэзкае зьмяншэньне якіх-небудзь уласьцівасьцяў ці прыметаў зьявы або прадмету. У такім зьмяншэньні, як і ў рэзкім перабольшаньні (гіпэрбале), выяўляюцца адносіны пісьменьніка да аб’екту адлюстраваньня, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ўжываецца ў народнай творчасьці, увайшла ў народную фразэалёгію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры. Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпэрбалай. Суладзьдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфэкт.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]