Плеаназм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Плеана́зм (па-грэцку πλεονασμóς, pleonasmos лішні, празьмерны) — стылістычны зварот, утвораны ўжыцьцём празьмернай колькасьці словаў для выражэньня думкі. Плеаназм выкарыстоўваецца для ўзмацненьня эфэкту выказваньня. Часта плеаназм, ужыты незнарок, зьяўляецца ненаўмыснай стылістычнай памылкай. Блізкім да плеаназму паняткам зьяўляецца таўталёгія.

Прыклады плеаназму:

  • самы галоўны
  • бачыць на свае ўласныя вочы
  • народны фальклёр
  • сёньняшні дзень і інш.