Лі Гарві Освальд
| Лі Гарві Освальд | |
| Lee Harvey Oswald | |
Освальд падчас службы ў Амэрыканскім корпусе марской пяхоты |
|
| Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1939 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Новы Арлеан, Луізыяна, ЗША |
| Грамадзянства | |
| Дата сьмерці | 24 лістапада, 1963 |
| Месца сьмерці | Далас, Тэхас, ЗША |
| Бацька | Робэрт Эдвард Лі Освальд-стар. (1896—1939) |
| Маці | Маргэрэт Фрэнсіс Клэвэры (1907—1981) |
| Жонка | Марына Мікалаеўна Прусакова (Марына Освальд Портэр) |
| Дзеці | Джун Лі Освальд (нар. у 1962) |
Лі Гарві Освальд (па-ангельску: Lee Harvey Oswald; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан — 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі.
Былы марскі пехацінец ЗША, які некаторы час жыў (кастрычнік 1959 — чэрвень 1962) у Савецкім саюзе, Освальд быў першапачаткова арыштаваны за забойства паліцыянта, прыкладна праз 40 хвілінаў пасьля таго, як быў застрэлены Кенэдзі. Падазраваны таксама ў забойстве Кенэдзі, Освальд адмаўляў сваё дачыненьне да гэтых забойстваў. Два дні пасьля, падчас пераводу з паліцэйскага кіраваньня ў акруговую турму, Освальд быў застрэлены ўладальнікам начнога клюбу Джэкам Рубі. Гэтае забойства было паказанае ў прамым этэры[1].
Паводле высноваў Камісіі Ўорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 году за 5,6 сэкунды зьдзейсьніў тры стрэлы ў машыну прэзыдэнта з шостага паверху кніжнага склада ў горадзе Далас, Тэхас (у выніку якіх прэзыдэнт Кенэдзі быў забіты, губэрнатар Тэхасу Канолі цяжка паранены, а адзін зь мінакоў — лёгка), а затым забіў мясцовага паліцэйскага. Паводле заключэньня камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку й без савету або дапамогі».
Крыніцы й заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Шишкин О. Шоу, похожее на гангстерский фильм(рас.) Photographer.ru
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лі Гарві Освальд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |