Магніт
Магніт — матэрыял ці цела, якое валодае ўласным магнітным полем. Гэта магнітнае поле зьяўляецца нябачным, але дзякуючы яму набываюцца найбольш прыкметныя ўласьцівасьці магніта: сіла, якая ўзьдзейнічае на іншыя фэрамагнітныя матэрыялаў, як то жалеза, а таксама прыцягвае ці адштурхвае іншыя магніты.
Сталы магніт ёсьць аб’ектам, які зроблены з матэрыялу, які намагнічваецца й стварае сваё ўласнае сталае магнітнае поле. Матэрыялы, якія могуць таксама быць намагнічанымі й моцна прыцягваюцца да магніта, называюць фэрамагнітамі. Да іх ставяцца жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы рэдказямельных мэталаў, а таксама некаторыя натуральныя мінэралы, такія як магнэтыт. Найпростым і самым маленькім магнітам можна лічыць электрон. Магнітныя ўласьцівасьці ўсіх астатніх магнітаў абумоўлены магнітнымі момантамі электронаў ўнутры іх. З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца безмасавым базонам — фатонам, часьцінкай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля.
Слова паходзіць ад стар.-грэц. Μαγνῆτις λίθος (Magnētis líthos), «камень з Магнэсіі» — ад назвы рэгіёна Магнэсія і старажытнага гораду Магнэсія ў Малой Азіі, дзе ў старажытнасьці былі выяўленыя паклады магнэтыта.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Магніт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- HyperPhysics E/M (анг.)
- Падрабязная тэорыя праектаваньня электрамагнітаў (анг.)
- Пра магніты (анг.)