Манбэльяр
| Манбэльяр | |||||
| Montbéliard | |||||
|
|||||
| Горад з: | 935 | ||||
| Былая назва: | Мэмпэльгард | ||||
| Дэпартамэнт: | Ду | ||||
| Рэгіён: | Франш-Камтэ | ||||
| Плошча: | 15,01 км² | ||||
| Насельніцтва: | 28 766 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°30′37″ пн. ш. 6°47′56″ у. д. / 47.51028° пн. ш. 6.79889° у. д.Каардынаты: 47°30′37″ пн. ш. 6°47′56″ у. д. / 47.51028° пн. ш. 6.79889° у. д. | ||||
|
Манбэльяр на мапе Францыі
Манбэльяр
|
|||||
| http://www.agglo-montbeliard.fr | |||||
Манбэльяр (па-француску: Montbéliard, па-нямецку: Mömpelgard) — горад у Францыі, адна з супрэфэктур дэпартамэнта Ду ў рэгіёне Франш-Камтэ.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Манбэльяр быў заснаваны ў 935 годзе, і ў XI стагодзьдзі стаў цэнтрам аднайменнага графства ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1397 годзе ў выніку шлюбу спадчыньніцы графства з графам Вюртэмбэрга Эбэргардам Манбэльярам адышоў да Вюртэмбэргу. У 1524 годзе на дзесяць гадоў раней астатняга Вюртэмбэрга Манбэльяр пад ціскам Гіёма Фарэля перайшоў у лютэранства. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі горад спачатку увайшоў у склад Раўрацыянскай рэспублікі, а потым быў анэксавы Францыяй у 1793 годзе, дзе й застаецца да гэтага моманту адным зь нешматлікіх пратэстанцкіх анклаваў. У пэрыяд Франка-прускай вайны Манбэльяр быў акупаваны немцамі 8 лістапада 1870 года, аднак разам з суседнім Бэльфорам застаўся ў складзе Францыі.
Выбітнасьці[рэдагаваць]
- Манбэльярскі замак — былая рэзыдэнцыя князей Манбэльярскіх.
Цікавыя факты[рэдагаваць]
- У Манбэльяры была заснавана кампанія «Пэжо».
Гарады-сябры[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Манбэльяр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |