Мансон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мансон
гішп. Monzón
Мансон
Escudo de Monzón.svg Bandera de Monzon.svg
Герб Мансону Сьцяг Мансону
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Арагон
Правінцыя: Уэска
Плошча: 155,01 км²
Вышыня: 273 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 17 115 чал.
шчыльнасьць: 110,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +35 974
Паштовы індэкс: 22400
Геаграфічныя каардынаты: 41°54′36″ пн. ш. 0°11′24″ у. д. / 41.91° пн. ш. 0.19° у. д. / 41.91; 0.19Каардынаты: 41°54′36″ пн. ш. 0°11′24″ у. д. / 41.91° пн. ш. 0.19° у. д. / 41.91; 0.19
Мансон на мапе Гішпаніі
Мансон
Мансон
Мансон
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.monzon.es/

Мансо́н (па-гішпанску: Monzón) — горад у паўночна-ўсходняй Гішпаніі. Уваходзіць у склад аўтаномнай супольнасьці Арагон. Мансон займае плошчу 155,01 км², колькасьць насельніцтва складае каля 17 000 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мансон характэрны тым, што зьвязаны зь дзейнасьцю тампліераў, а таксама зьяўляўся парлямэнцкім цэнтрам ў каралеўстве Арагон, паміж XII і XVII стагодзьдзямі. Справа ў тым, што розныя часткі каралеўства мелі свае законы й парлямэнты, але часьцяком зьбіраліся сумесныя пасяджэньні гэтак званым «агульным парлямэнтам», Мансон, як раз, быў важным перавалачным пунктам паміж Сарагосай і Барсэлёнай, таму было звычайным месцам для такіх сустрэчаў.

У мясоцвым замку ў 1109 годзе Урака Кастыльская выйшла замуж за свайго другога мужа Альфонса I, нягледзячы на пярэчаньні царквы. Хаймэ I Заваёўнік правёў частку свайго юнацтва ў Мансоне, пасьля таго, як ягоны бацька Пэдра II Каталік, памёр у бітве пры Мюрэ ў 1213 годзе, то бок Хаймэ знаходзіўся пад апекай тампліераў ў Мансоне.

Кардынал Рышэльё і Гаспар дэ Гусман Аліварэс падпісалі тут у 1626 годзе дамову, якая сканчвала канфлікт вакол Вальтэліны.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мансонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў