Марыя Шлапялене

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Шлапялене
Marija Šlapelienė
Марыя Шлапялене з дачкамі, 1915
Імя пры нараджэньні Марыя Пясяцкайце / Marija Piaseckaitė
Род дзейнасьці Грамадзкая і палітычная дзяячка, кнігарніца
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1880
Месца нараджэньня Вільня
Дата сьмерці 4 красавіка 1977
Месца сьмерці Вільня, Летува
Месца пахаваньня Росы, Вільня
Прафэсіі кнігарніца, выдаўца

Мары́я Шлапялéне (у дзявоцтве Пясецкая; па-летувіску: Marija Šlapelienė; поўнае імя: Марыя Пясяцкайце-Шлапялене; 5 чэрвеня 1880, Вільня, Расейская імпэрыя — 4 красавіка 1977, Вільня, Летувіская ССР) — летувісікая грамадзкая і палітычная дзяячка, выдаўца, кнігарніца; жонка Юргіса Шлапяліса.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня Віленскай гімназіі (1900) Марыя сьпявала ў летувіскім хоры касьцёла сьвятога Рафала, прымала актыўны ўдзел у летувіскай культурна-асьветніцкай дзейнасьці. Была чаліцай такіх таварыстваў, як: «Vilniaus aušra», «Rūta», «Žiburėlis», а таксама Летувіскага навуковага таварыства. Удзельнічала ў распаўсюдзе забароненых летувіскіх друкаваных выданьняў[1].

Пасьля адмены забароны летувіскага друку лацінскім шрыфтам Марыя ў 1904 годзе пачала працаваць у рэдакцыі газэты Пятраса Вілейшыса «Vilniaus žinios». У 1905-1906 гадах была загадніцай першай летувіскай кнігарні, якая дзейнічала ў 1904-1912 гадах пры выдавецтве газэты «Vilniaus žinios»[2].

Таксама Марыя Шлапялене выступала на тэатральнай сцэне, выконвала ролі ў летувіскіх аматарскіх драматычных і опэрных спэктаклях, у прыватнасьці: роля Аготы ў камэдыі Кятуракіса «Амэрыка ў лазьні» (1905), галоўная роля Біруце ў першай летувіскай опэры «Біруце» Мікаса Пятраўскаса (1906)[3].

У 1906 годзе разам з мужам Юргісам Шлапялісам і Элянай Бразайціце заснавала ў Вільні на вуліцы Дабравешчанскай (цяпер Дамініканскай) летувіскую кнігарню і кіравала ёю да 1945 году. Крама таксама займалася выдавецкай дзейнасьцю і паступова стала важным цэнтрам культурнага, грамадзкага і палітычнага жыцьця Летувы[3].

У 1938 годзе Марыю арыштавалі па абвінавачаньні ў распаўсюдзе антыпольскіх выданьняў (выдадзеных у Летуве кнігаў і геаграфічных мапаў)[4].

Урад Летувіскай ССР нацыяналізаваў кнігарню ў 1949 годзе, маёмасьць стала асновай будучага кніжнай палаты[5].

Марыі Шлапялене ўдалося выратаваць сямейны архіў, які пазьней быў перададзены ў бібліятэкі Віленскага ўнівэрсытэту і Акадэміі навук Летувы. У 1991 годзе пасьля вяртаньня нацыяналізаванага дому ейная дачка Гражуце Шлапяліце-Сіруцене падаравала былую кнігарню месту Вільні[5].

Пахаваная на могілках Росы ў Вільні побач з мужам Юргісам Шлапялісам[1].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 годзе ў Вільні быў адкрыты дом-музэй Марыі і Юргіса Шлапялісаў у доме, у якім яны жылі з 1926 года да сваёй сьмерці (вул. Пілес, 40). На будынку ўстаноўленая мэмарыяльная дошка[6].

У 2004 г. на будынку кнігарні Шляпялісаў (цяпер вул. Дамініканская, 11) адкрытая мэмарыяльная дошка (скульптар Андрэюс Зубковас) у сувязі з стагодзьдзем адмены забароны летувіскага друку лацінскім шрыфтам[7].

У 2006 годзе створаны дакумэнтальны фільм, прысьвечаны 100-годзьдзю кнігарні Марыі і Юргіса Шлапялесаў (аўтары Вітаўтас Дамашавічус і Юозас Матоніс)[8].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Šlapelienė, Marija // Nastazija Kairiūkštytė, Alma Gudonytė. Lietuvybės kovų verpetuose – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009; psl. 297–301.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Marija Šlapelienė (Piaseckaitė) / parengė: Danguolė Dainienė (VAVB) // www.vilnijosvartai.lt.
  2. ^ Čaplinskas, Antanas Rimvydas. Jurgis ir Marija Šlapeliai . – Iliustr. // Čaplinskas, Antanas Rimvydas. Valdovų kelias. – Vilnius, [2001]. – Kn. 3: Pilies gatvė, p. 30-35. – (Vilniaus gatvių istorija).
  3. ^ а б Gudonytė, Alma. Marija Piaseckaitė-Šlapelienė ir Vilnius. — Iliustr. // Vilniaus kultūrinis gyvenimas: moterų indėlis, 1900—1945. — Vilnius, [2005]. — С. 36—40.
  4. ^ Norkūnienė, Diana „Aš be knygos negaliu…“. – Iliustr. // Tarp knygų. – 2000, Nr. 3, p. 29-33.
  5. ^ а б Butkuvienė, Anelė. „Apsisprendžiau, esu lietuvė! „. — Iliustr. // Butkuvienė, Anelė. Garsios Lietuvos moterys. — Vilnius, 2007. — С. 281—290.
  6. ^ Bukotaitė, Beata. Lietuvybės skleidėjus Vilniuje primins marmuro lenta. – Iliustr. // Lietuvos rytas. –2004, lapkr. 18, p. 6.
  7. ^ Marijos ir Jurgio Šlapelių namas-muziejus / tekstų autorės: Vida Girininkienė, Jolanta Paškevičienė, Danguolė Žemaitytė, Vilnius, 2012.
  8. ^ Šlapelienė, Marija // Nastazija Kairiūkštytė, Alma Gudonytė. Lietuvybės kovų verpetuose – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009; psl. 297–301.