Мобі Дык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мобі Дык, або Белы Кіт
Moby-Dick; or, The Whale
Moby-Dick FE title page.jpg
Тытульная старонка першага амэрыканскага выданьня.
Жанр: Марское апавяданьне, прыгодніцкі раман, эпік
Аўтар: Гэрман Мэлвіл
Мова арыгіналу: Ангельская
Публікацыя: 18 кастрычніка 1851 (ЗК)
14 лістапада 1851 (ЗША)
Выдавецтва: Рычард Бэнтлі (ЗК)
Harper & Brothers (ЗША)
Колькасьць старонак: 635 (першае выданьне ЗША)[1]

Мобі Дык, або Белы Кіт (па-ангельску: Moby-Dick; or, The Whale) — раман Гэрмана Мэлвіла, апублікаваны ў 1851 годзе[2]. «Мобі Дык» лічыцца адным зь Вялікіх амэрыканскіх раманаў і скарбам сусьветнай літаратуры. Раман апавядае пра прыгоды марака Ішмаэля на судзіне «Пікод», якой кіруе капітан Ахаб. Хутка Ішмаэль дазнаецца, што адзіная мэта Ахаба — знайсьці Мобі Дыка, дзікага і таямнічага белага кашалёта. Пасьля папярэдняй сустрэчы капітана і кіта апошні зьнішчыў лодку Ахаба і пакінуў яго без нагі, што змушвае капітана шукаць помсты.

У «Мобі Дыку» Мэлвіл выкарыстоўвае стылізаваную мову, сымбалізм і шматлікія мэтафары для выкрыцьця няпростых тэмаў. На ўсім шляху галоўных герояў, у спраўджаньні ўласных перакананьняў і пошуку свайго месца ў сьвеце, паўстаюць пытаньні клясавага і сацыяльнага статусу, дабра і зла, існаваньня Бога. Вобразы, якія стварае апавядальнік, а таксама быт герояў на кітабойнай судзіне, увітыя ў аповед разам з шэксьпіраўскімі літаратурнымі прыёмамі, як вялікія салілёквіюмы, апарты і апісаньне месца дзеяньня і герояў у ім. У рамане адлюстроўваецца зьнішчальная апантанасьць і манаманія, а праз антрапамарфізм — чалавечыя інстынкты, якасьці і стымулы. Мобі Дык бязьлітасна нападае на маракоў, што жадаюць забіць яго, але менавіта з-за Ахаба натуральныя інстынкты кіта перакрываюцца апантанай злосьцю. Насамрэч, толькі Ахабу ўласьцівая злосьць.

«Мобі Дык» адносяць да амэрыканскага рамантызму. Упершыню раман быў выдадзены Рычардам Бэнтлі ў Лёндане 18 кастрычніка 1851 году; гэта была экспургаваная вэрсія ў трох тамох пад назвай The Wale (па-беларуску: Кіт). 14 лістапада 1851 году раман быў выдадзены ў Нью-Ёрку выдавецтвам Harper & Brothers пад назвай Moby-Dick; or, The Whale.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Moby-Dick or The Whale, Northwestern-Newberry edition (Northwestern University Press, 1988), p. 687.
  2. ^ Moby-Dick; or, The Whale: Publishing history // Melville Society

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мобі Дыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Тэксты ў Сеціве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінаадаптацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакумэнтальныя фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]