Кампутарная мыш
Мыш (па-ангельску: mouse) – прыстасаваньне, якое ўжываецца падчас працы з графічным інтэрфэйсам кампутара. Вынайдзена Дугласам Энгельбартам у 1963 годзе. Мыш робіць магчымым кіраваньне курсорам на экране кампутара шляхам яе перамяшчэньня па плоскай паверхні. Мыш вылічае зьмены свайго палажэньня на паверхні, і пасьля яго зьмяненьня на лічбавы выгляд кампутар адпаведна зьмяняе палажэньне курсора на экране.
Зьмест |
Мэханічная мыш [рэдагаваць]
Найстарэйшым тыпам мышы зьяўляецца “мэханічная мыш”, у гэтым прыстасаваньні выкарыстоўваецца мэталічны шарык, пакрыты гумай, і сыстэма валікаў. Шарык пад узьдзеяньнем перамяшчэньня па паверхні, па якой яе перамяшчае карыстальнік, круціцца. Ён выклікае абарачэньне дзьвюх пэрпэндыкулярна разьмешчаных валікаў, якое перадае курсору на экран накірунак руху. З-за таго, што рух шарыка мышы патрабуе роўную паверхню з адпаведным пакрыцьцём, пад мыш кладуць спэцыяльны дыванок. Пад час ужываньня мышы бруд з дыванка пераносіцца на шарык і валікі. Гэта выклікае праблемы ў працы мышы і патрабуе чысткі як мышы так і дыванка праз некаторы час.
Аптычная мыш [рэдагаваць]
Сучасным вынаходніцтвам зьяўляецца аптычная мыш. У аснове такой мышы ўсталявана адзін ці больш электралюмэнісцэнтных дыёдаў, якія асьвятляюць паверхню пад мышшу, і сыстэма аптычных сэнсараў, можа ўключаць і лічбавы сыгнальны працэсар, які служыць для аналізу зьмен палажэньня на паверхні. Найноўшым рашэньнем можа быць усталяваньне лазэру замест дыёда, што яшчэ больш палепшыць працу мышы. Дзякуючы апошнім вынаходніцтвам, зьнікла мэханіка, схільная да забруджваньня, і сучасныя мышы функцыянуюць практычна на любой паверхні, не патрабуючы падкладкі.
Клявішы [рэдагаваць]
Клясычная мыш мае дзьве клявішы, аднак, у апошні час іх колькасьць паступова павялічваецца, зьявілася колца. Пры наяўнасьці колца пракруткі, націск на яго азначае націск на сярэднюю клявішу.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кампутарная мыш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||