Міла Куніс
| Міла Куніс | |
| Mila Kunis | |
| Імя пры нараджэньні | Мілена Маркаўна Куніс |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 14 жніўня 1983 |
| Месца нараджэньня | Чарнаўцы, УССР |
| Грамадзянства | ЗША |
| Прафэсія | акторка |
| Кар’ера | 1994 — цяпер |
| IMDb | ID 0005109 |
Мілена Маркаўна Куніс (па-ангельску: Milena Markovna Kunis; нарадзілася 14 жніўня 1983, Чарнаўцы) — амэрыканская акторка габрэйскага паходжаньня, вядомая першым чынам як гераіня тэлесэрыялу «Забойныя 70-я» (роля Джэкі Букхарт) і ў якасьці «голасу» Мэг Грыфін з мультыплікацыйнага сэрыялу «Грыфіны».
[рэдагаваць] Біяграфія
Мілена Маркаўна Куніс нарадзілася ў Чарнаўцах, Украіна, у габрэйскай сям’і. У 1991 годзе Куніс разам з бацькамі эмігравала ў Лос-Анджэлес. У 1998 годзе прайшла кастынг на ролю ў сэрыяле «Забойныя 70-я» (пры гэтым яна адкрыта схлусіла пра свой узрост: ёй было 14 гадоў ад роду, а мінімальнае патрабаваньне па ўзросту было 18). З 2000 году агучвае Мэг у мультсэрыяле «Грыфіны». У 2008 годзе выканала адну з галоўных роляў у папулярнай камэдыі «У пралёце».
[рэдагаваць] Фільмаграфія
| Год | Фільм | Роля |
|---|---|---|
| 1995 | Make a Wish, Molly | Melinda |
| 1995 | Piranha | Susie Grogan |
| 1996 | Santa with Muscles | Sarah |
| 1997 | Honey, We Shrunk Ourselves | Jill |
| 1998 | Gia | Gia at age 11 |
| 1998 | Krippendorf's Tribe | Abbey Tournquist |
| 1998 | Milo | Martice |
| 2001 | Get Over It | Basin |
| 2002 | American Psycho II: All American Girl | Rachael |
| 2004 | Tony n' Tina's Wedding | Tina |
| 2005 | Tom 51 | unknown |
| 2005 | Family Guy Presents: Stewie Griffin: The Untold Story | Meg Griffin |
| 2006 | Saints Row (VG) | Tanya |
| 2006 | Family Guy Video Game! | Meg Griffin |
| 2007 | After Sex | Nikki |
| 2007 | Boot Camp | Sophie |
| 2007 | Moving McAllister | Michelle |
| 2008 | Forgetting Sarah Marshall | Rachel Jansen |
| 2008 | Max Payne | Mona Sax |
Міла Куніс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў