Міхаіл Касьцюк
| Міхаіл Касьцюк | |
| Міхаіл Паўлавіч Касьцюк | |
| Нарадзіўся | 26 сакавіка 1940 (73 гады) вёска Масьцішча, Наваградзкі раён, Баранавіцкая вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
|---|---|
| Грамадзянства | Беларусь |
| Навуковая сфэра | Гісторыя |
| Месца працы | Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
| Альма-матэр | Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1963) |
Касьцю́к Міхаі́л Па́ўлавіч — беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі.
У 1963 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. У 1969—1975 гадах — вучоны сакратар Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1975—1981 гадах — Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ(б). У 1981—1989 гадах — намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах — дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 абраны чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, у 1996 годзе — акадэмікам НАНБ.
У 1999, 2002 і 2005 гадах Амэрыканскі біяграфiчны інстытут(en) (Ролі(en), штат Паўночная Караліна, ЗША) прысвойваў яму званьне «Чалавек года». У 2005 г. браў удзел ад Беларусі ў ХХ кангрэсе Міжнароднага камiтэта гістарычных навук, якi праходзіў у Аўстраліі[1].
Працы [рэдагаваць]
- Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). Минск, 1979.
- Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). Минск, 1986.
- Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. Минск, 1989.
- Міхаіл Касьцюк. Бальшавіцкая сыстэма ўлады на Беларусі. — Менск: Экапэрспэктыва, 2000. — 308 с. — ISBN 985-6102-30-8
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Анатоль Мясьнікоў. Акадэмік Касьцюк: тройчы чалавек года // Зьвязда : Газэта. — 30 сьнежня 2005. — № 256 (25588). — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |