Нямецка-турэцкі саюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нямецка-турэцкі саюз — саюзная дамова паміж Нямецкай і Асманскай імпэрыямі, што была падпісаная 2 жніўня 1914 году. Яна канчаткова замацавала пагадненьне аб тым, што Асманская імпэрыя далучыцца да сусьветнай вайны на баку Нямеччыны. Стаўшы саюзьнікам Нямеччыны, Асманская імпэрыя фактычна ўступіла ў Першую сусьветную вайну на баку Цэнтральных дзяржаў.

У Асманскай імпэрыі таксама меліся прыхільнікі заключэньня саюзнай дамовы з Антантай. Напрыклад Талаат-паша выступаў за саюз з Францыяй. Аднак саюзьнікам Францыі была Расея, галоўны вораг Асманскай імпэрыі, таму ўзгадніць саюзны дагавор з Францыяй і Вялікабрытаніяй было ня проста.

Султан Асманскай імпэрыі Мэхмэд V заставаўся прыхільнікам нэўтралітэту і ня ўмяшаньня краіны ў сусьветную вайну. Аднак вядучыя палітыкі краіны пастаянна аказвалі ціск на кіраўніка дзяржавы з мэтай распачаць вайну на баку Нямеччыны. Саюз з Асманскай імпэрыяй быў неабходны немцам. Нямецкая імпэрыя пачала будаўніцтва найважнейшай чыгункі на тэрыторыі Асманскай імпэрыі да Багдаду — Усходні экспрэс. Гэта дазволіла ўмацаваць сувязі Асманскай імпэрыі з прамыслова-разьвітымі краінамі Эўропы, а Нямеччына атрымала доступ да сваіх калёніяў і гандлёвых рынкаў у Індыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]