Палада (астэроід)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
2 Палада (Pallas) — другі адкрыты астэроід. Адкрыты 28 сакавіка 1802 Генрыхам Вільгельмам Ольбэрсам і названы ў гонар Палады — дочкі Трытона і сяброўкі Афіны Палады з старажытнагрэцкай міталёгіі (хоць у грэкаў гэта магло быць і мужчынскім імем і эпітэтам самой Афіны, але лічыцца што першыя астэроіды атрымлівалі толькі жаночыя імёны).
Адносіцца да галоўнага пояса астэроідаў і мае арбітальныя парамэтры:
- вялікая паўвось арбіты 2.772 а. а.;
- пэрыгелій 2.135 а. а., афэлій 3.410 а. а.;
- нахіл 34.852°
- эксцэнтрысытэт 0.230;
- пэрыяд звароту 4.62 гады.
Мае альбеда 0.159, што дае на адлегласьці у 1 а. а. сьвяцільнасьць у 4.13 зорнай велічыні і адносіцца да спэктральнага кляса B. Адно абарачэньне вакол сваёй восі астэроід зьдзяйсняе за 0.32555 дня (~7.8 гадзін).
Палада зьяўляецца другім па памерах целам галоўнага пояса астэроідаў — 570×525×500 км (некалькі пераўзыходзячы Вэсту). Так як у жніўні 2006 Цэрэра была пераведзена ў статут карлікавай плянэты, у сапраўдны момант Палада зьяўляецца найбольшым астэроідам.
… | Папярэдні астэроід | Палада | Наступны астэроід | …
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Палада (астэроід) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

