Пётар Рудкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Рудкоўскі
Дата нараджэньня 1978
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёзаф, тэоляг
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофіі

Пётар Рудкоўскі (нар. 27 ліпеня 1978, Канвелішкі, Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі палітоляг, філёзаф. Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысэртацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіюме ў Кракаве і па філязофіі ў Ягелонскім унівэрсытэце. У Варшаўскім унівэрсытэце абараніў кандыдацкую (PhD) дысэртацыю ў абшары аналітычнай філязофіі. У 2012 годзе пакінуў Дамініканскі ордэн і зьвярнуўся да Папы Рымскага аб вызваленьні ад сьвятарскіх абавязкаў і цэлібату. У 2015 годзе Папа задаволіў просьбу.

Займаецца сацыяльнай этыкай і мэтадалёгіяй навук, выкладаў лёгіку і мэтадалёгію ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. З 2012 па 2016 год выкладаў ва Ўніверсітэце Лазарскага (Варшава). Таксама быў госьцем-выкладчыкам у Ягелонскім унівэрсытэце, Варшаўскім унівэрсытэце, Уроцлаўскім унівэрсытэце, Унівэрсытэце Адама Міцкевіча ў Познані, Беластоцкім унівэрсытэце, каледжы Сьв. Фамы Аквінскага ў Кіеве і ў Беларускім калегіюме (Менск).

У 2008 годзе быў стыпэндыятам Паўднёва-заходняга каледжа ва Ўінфілдзе (ЗША). Двойчы быў стыпэндыятам Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), дзе кіраваў Беларускім цэнтрам. Зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг і артыкулаў, якія галоўным чынам засяроджаны вакол праблем беларускай ідэнтычнасьці, палітычнага патэнцыялу беларускіх цэркваў, беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі і мэтадалёгіі сацыяльных навук. У красавіку 2013 году атрымаў у Польшчы прэмію Льва Сапегі за «выбітныя заслугі ў фармаваньні і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і набліжэньні Беларусі да Эўропы». У сакавіку 2020 атрымаў дыплём намінанту прэміі імя Сьвятланы Навумавай у катэгорыі "Паліталёгія/ паліттэхналёгіі 2019".

Сфэра навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЭС, нацыянальная тоеснасьць, эўразійства, канцэпцыя адкрытага грамадзтва, крытычнае мысьленьне.

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Białoruska idea narodowa w XXI wieku / Rudkouski Piotr / Pod redakcją J. Kłoczowskiego, A. Gila. — Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2008. ISBN 978-83-60695-09-8 (Analizy Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej, Tom 22)
  • Powstawanie Białorusi / Rudkouski Piotr. — Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2009. ISBN 978-83-61617-24-2 (Biblioteka Białoruska)
  • Białoruskie pytania w kontekście europejskich odpowiedzi / Piotr Rudkouski. — Wojnowice: Kolegium Europy Wschodniej, 2017. ISBN 978-83-78931-11-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]