Робэрт Рэкард
| Робэрт Рэкард | |
| Robert Recorde | |
![]() |
|
| Нарадзіўся | каля 1510 Тэнбі, Ўэйлз |
|---|---|
| Памёр | 1558 Лёндан, Ангельшчына |
| Навуковая сфэра | фізыка, матэматыка, мэдыцына |
Робэрт Рэкард (па-ангельску: Robert Recorde, каля 1510, Тэнбі, Ўэйлз — 1558, Лёндан, Ангельшчына) — ўэйлскі лекар і матэматык. Вядомы, у прыватнасьці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасьці.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся каля 1510 годзе ў рэспэктабельнай ўэйлскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучаньне ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1531 годзе. Заняўшыся мэдычнай дзейнасьцю, ў 1545 годзе адправіўся на навучаньне ў Кембрыдж. Пасьля заканчэньня вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.
Празь некаторы час пераехаў у Лёндан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манэтнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым леварам Эдўарда VI і Марыі I.
Быў абгавораны сваім палітычным апанэнтам, асуджаны, арыштаваны за запазычанасьці й пасаджаны за краты «Кінгз бэнч» у акрузе Саўтўорк, дзе памёр у 1558 годзе.
Працы [рэдагаваць]
Сярод вядомых працаў навукоўца выдзяляюць наступныя[1]:
- «The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions» (каля 1540) — першая выдадзеная ў Ангельшчыне кніга па альгебры.
- «The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes» (Лёндан, 1551)
- «The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc.» (Лёндан, 1556)
- «The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers» (Лёндан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасьці
- «The Urinal of Physic» (1548) — кніга па мэдыцыне, шматкроць перавыдавалася.
Меней вядомыя працы:
- «Cosmographiae isagoge»
- «De Arte faciendi Horologium»
- «De Usu Globorum et de Statu temporum»
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»
Літаратура [рэдагаваць]
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.550
Спасылкі [рэдагаваць]
- Робэрт Рэкард і іншыя матэматыкі Ўэйлза (анг.)
- 100 герояў Ўэйлза — Робэрт Рэкард (анг.)
- Гісторыя выкарыстаньня тэрмінаў і сымбаляў у матэматыцы. Калекцыя цытатаў Рэкарда. (анг.)
- Робэрт Рэкард у матэматычным і філязофскім слоўніку Чарлза Гатана. (анг.)
- Жыцьцё й працы Робэрта Рэкарда (анг.)
- Robert Recorde invents the equals sign (анг.)
- Гісторыя ўзьнікненьня знака роўнасьці (ням.)

)