Роні Джэймз Дыё
| Роні Джэймз Дыё | |
| Ronald James Padavona | |
Дыё на IronFest у 2005 годзе |
|
| Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1942 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Портсмут, Нью-Гэмпшыр, ЗША |
| Дата сьмерці | 16 траўня 2010 (67 гадоў) |
| Месца сьмерці | Г'юстан, Тэхас, ЗША |
| Гады творчасьці | 1957 — 2010 |
| Прафэсіі | Музыка, прадусар |
| Інструмэнты | Сьпевы, бас, клявішы, труба |
| Жанры | Гэві-мэтал, гард-рок, блюз-рок |
| Гурты | Elf, Rainbow, Black Sabbath, Dio, Heaven & Hell |
| ronniejamesdio.com | |
Роні Джэймз Дыё (анг. Ronnie James Dio, сапр. імя Рональд Джэймз Падавона, анг. Ronald James Padavona; 10 ліпеня 1942 — 16 траўня 2010) — амэрыканскі гэві-мэтал вакаліст і аўтар песень. Ён выступаў у складзе гуртоў Elf, Rainbow, Black Sabbath, Heaven & Hell, а таксама ва ўласным гурце Dio. Узгадваецца як адзін з найбольш моцных гэві-мэтал сьпевакоў: за свой вакал і папулярызацыю казьліных рогаў.[1] Апошнім часам Дыё працаваў разам з былымі ўдзельнікамі Black Sabbath Томі Айомі, Гізэрам Батлерам і Віні Апічэ над новым праектам Heaven & Hell, першы альбом якога, The Devil You Know, выйшаў 28 красавіка 2009 году.[2]
Хвароба і сьмерць [рэдагаваць]
25 лістапада 2009 году жонка і мэнэджэр, Ўэндзі Дыё, абвясьціла, што Дыё хворы на рак страўніка.[3] 4 траўня 2010 году Heaven & Hell абвясьціў пра скасаваньне ўсіх летніх канцэртаў з-за кепскага стану Дыё.[4] А 7:45 (па цэнтральным паўночна-амэрыканскім часе) 16 траўня 2010 году Роні Джэймз Дыё сканаў, паводле паведамленьня ягонай жонкі.[5][6]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Daniel Bukzspan, The Encyclopedia of Heavy Metal (2002), «Entry on Dio».
- ^ Heaven And Hell Album Details Revealed (анг.)
- ^ Ronnie James Dio Diagnosed With Stomach Cancer (анг.)
- ^ HEAVEN & HELL: All Summer Shows Cancelled (анг.)
- ^ Metal rocker Ronnie James Dio has died, wife says, CNN (анг.)
- ^ Ronnie James DIO: The ending is just a beginner, Наша Ніва
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Роні Джэймз Дыё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў