Black Sabbath
| Black Sabbath | |
Black Sabbath (1972) |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | 1968 — 2006; 2011 — |
| Адкуль | Вялікабрытанія |
| Мова | Ангельская |
| Жанр | гард-рок, гэві-мэтал |
| Афіцыйная старонка | http://blacksabbath.com |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Тоні Айомі Озі Озбарн Гізер Батлер Біл Уорд |
| Былыя ўдзельнікі | Сьпіс удзельнікаў Black Sabbath |
Black Sabbath — ангельскіі рок-гурт, створаны ў Бірмінгеме ў 1968 Озі Озбарнам (сьпеў), Тоні Айомі (гітара), Гізерам Батлерам (бас-гітара) і Білам Уордам (бубны). Ад тых часоў гурт неадначасова зьмяняў склад, маючы агулам 22 былых удзельнікі. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-року з назовам «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і жахлівыя тэксты, якія поруч з пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зьменай назову на Black Sabbath прывялі да павялічэньня папулярнасьці і дасягненьня залатога і плятынавага статусу ў 1970-х. Як адзін з першых і найбольш уплывовых гэві-мэталёвых гуртоў усіх часоў[1] Black Sabbath прыклаў руку да стварэньня жанру дыскамі кшталту чатыры разы плятынавага Paranoid (1970)[2]. Гурт быў прызнаны MTV як найвялічэйшы мэтал-гурт усіх часоў[3] і прадалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗША[4].
Надалей праблемы Озі з алькаголям прывялі да яго звальненьня з гурту ў 1979 і прыходу на ягонае мейсца былога сьпевака Rainbow Роні Джэймза Дыё. Пасьля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980-х-1990-х шматлікія зьмены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Яна Гіляна, Глена Х’юза, Рэя Гілэна і Тоні Мартына. У 1992 на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, зь якім быў запісаны Dehumanizer (1992), што і дагэтуль з’яўляецца найцяжэйшым альбомам гурту. Арыгінальны склад аб’яднаўся ізноў у 1997 і пасьпеў выпусьціць канцэртавы альбом, Reunion. У 2006 годзе музыкі з складу гурта пэрыядаў 1979–1982 і 1991–1992 гадоў (Айомі, Батлер, Діа і Эпіс) сабраліся зноў ў выглядзе гурта Heaven & Hell, дзе выступалі да сьмерці Дыё 16 траўня 2010 году.
Зьмест |
Удзельнікі гурту [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Сьпіс удзельнікаў Black Sabbath
Арыгінальны склад гурта:
- Тоні Айомі — гітара, клявішныя, флейта (1969—2006; 2011—)
- Озі Озбарн — сьпеў, гармоніка (1969—1977, 1978—1979, 1997—2006; 2011—)
- Гізер Батлер — бас-гітара, сынтэзатары (1969—1985, 1990—1994, 1997—2006; 2011—)
- Біл Уорд — бубны, пэркусія, дадатковы сьпеў (1969—1980, 1983, 1985, 1994, 1997—2006; 2011—)
Дыскаграфія [рэдагаваць]
- Black Sabbath (1970)
- Paranoid (1970)
- Master of Reality (1971)
- Black Sabbath Vol. 4 (1972)
- Sabbath Bloody Sabbath (1973)
- Sabotage (1975)
- Technical Ecstasy (1976)
- Never Say Die! (1978)
- Heaven and Hell (1980)
- Mob Rules (1981)
- Born Again (1983)
- Seventh Star (1986)
- The Eternal Idol (1987)
- Headless Cross (1989)
- Tyr (1990)
- Dehumanizer (1992)
- Cross Purposes (1994)
- Forbidden (1995)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ http://www.rollingstone.com/artists/blacksabbath/albums/album/227113/review/5946174/sabbath_bloody_sabbath
- ^ http://www.allmusic.com/album/r1999
- ^ http://www.mtv.com/bands/m/metal/greatest_metal_bands/071406/index2.jhtml
- ^ http://www.riaa.com/goldandplatinumdata.php?resultpage=2&table=tblTopArt&action=
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Black Sabbath — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў