Сатырыс Нініс
| Сатырыс Нініс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1990 (23 гады) Хімара, Альбанія |
|
| Рост | 174 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Парма | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2012 2012— |
Панатынаікос Парма |
100 (11) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2008— | Грэцыя | 20 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Сатырыс Нініс (па-грэцку: Σωτήρης Νίνης; 3 красавіка 1990, Хімара, Альбанія) — грэцкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюба «Парма» й нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Зьмест |
Кар’ера [рэдагаваць]
«Панатынаікос» [рэдагаваць]
Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клюба. У выніку, 22 сьнежня 2006 года кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 года, галоўны трэнэр грэцкага клюба Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клюба на матч з «Эгалео».
Сэзон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякоса» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у сьнежні. Астатак сэзону «Панатынаікос» праводзіў без яго. Гэтае рашэньне галоўнага трэнэра клюба Жазэ Пэзэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку балельшчыкаў.
Сэзон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнэр клюба Гэнк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога гульца, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсэзонных матчах. 11 жніўня 2008 года Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клюба, разам з Дымітрысам Сальпінгідысам і Жылбэрту Сылвам. 23 верасьня 2008 году Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.
«Парма» [рэдагаваць]
У сакавіку 2012 года Нініс падпісаў кантракт з «Пармай»[1].
Міжнародная кар’ера [рэдагаваць]
Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнэрам Ота Рэгагелем 16 траўня 2008 года ў гульні супраць зборнай Кіпра 19 траўня[2].
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Грэцыі: 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сатырыс Нініс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Халькіяс (бр) · 2 Сэйтарыдыс · 3 Пацацоглю · 4 Сьпірапуляс · 5 Морас · 6 Цыёліс · 7 Самарас · 8 Пападопуляс · 9 Харыстэас · 10 Карагуніс · 11 Вінтра · 12 Цорбас (бр) · 13 Сыфакіс (бр) · 14 Сальпінгідыс · 15 Тарасыдыс · 16 Кірыякас · 17 Гекас · 18 Нініс · 19 Папастатопуляс · 20 Капітанас · 21 Кацураніс · 22 Малезас · 23 Прытас · Трэнэр Рэхагель |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Халькіяс (бр) · 2 Маніятыс · 3 Цавэляс · 4 Малезас · 5 К. Пападопуляс · 6 Макас · 7 Самарас · 8 А. Пападопуляс · 9 Лібэропуляс · 10 Карагуніс · 11 Мітроглю · 12 Цорбас (бр) · 13 Сыфакіс (бр) · 14 Сальпінгідыс · 15 Тарасыдыс · 16 Фатакіс · 17 Гекас · 18 Нініс · 19 Папастатопуляс · 20 Алебас · 21 Кацураніс · 22 Фартуніс · 23 Фэтфацыдыс · Трэнэр Сантуш |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |