Севярына Віславух (пісьменьніца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севярына Віславух
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 26 сьнежня 1869(1869-12-26)
Памерла 11 лютага 1918(1918-02-11) (48 гадоў)
Бацькі Альфонс Скаржынскі[d]
Сужэнец Антоні Ісідар Віславух[d]
Дзеці Севярын Віславух, Францішак Віславух і Віктар Віславух[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці малярка, паэтка
Мова польская мова
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Севяры́на Віславу́х (па-польску: Seweryna Wysłouch) са Скаржынскіх гербу «Бонча» (1869—1918, Кіеў) — польская грамадзкая дзяячка, паэтка, пісьменьніца, малярка.

Пісала навэлі і вершы, стварыла сэрыю паштовак з патрэтамі нацыянальных герояў і кароткімі вершамі ўласнага аўтарства. Была адной з ініцыятарак будаўніцтва «Дому здароўя» для незаможнай моладзі. Большасьць ейных працаў захавалася толькі ў машынапісах. Памерла ў Кіеве, куды выехала разам зь дзецьмі ў вайну.

З мужам Антоніем Ісыдорам Віславухам мелі дзевяцёх дзяцей. Муж у 1940 року арыштаваны ў Пярковічах, зьнік бязь вестак.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wysłouchowie z Pirkowicz, Anna Ostrowska z domu Wysłouch