Сойм падкарпацкіх русінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг падкарпацкіх русінаў

Асацыяцыя русінскіх арганізацыяў Закарпацьця «Сойм падкарпацкіх русінаў» (па-ўкраінску: Асоціація русинських організацій Закарпаття «Сойм підкарпатських русинів») — русінская сэпаратысцкая[1] грамадзкая арґанізацыя, што дзейнічае ў Закарпацкай вобласьці. Патрабуе прызнаньня русінаў асобным народам ды прадастаўленьня Закарпацьцю аўтаноміі ў правах 1938 року[2]. Вядомая сэпаратысцкімі дэклярацыямі[3], за што яе лідэраў асудзілі на некалькі рокаў пазбаўленьня волі ўмоўна за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны[4]. Паводле інфармацыі некаторых СМІ, фінансуецца расейскімі ўрадавымі арґанізацыямі[5] для дэстабілізацыі сытуацыі ў Закарпацьці[3]. Старшыня — Дзьмітры Сыдар.

Паводле Дзьмітра Сыдара, Сойм абараняе інтарэсы русінаў — карэнных жыхароў Закарпацьця, аднак ягоныя апанэнты, улада Закарпацкае вобласьці ды ўкраінскія арґанізацыі адмаўляюць гэта, сьцьвярджаючы, што дзейнасьць Сойму мала адпавядае інтарэсам жыхароў Закарпацьця[6][7] й інсьпіруюцца замежнымі дзяржавамі[3][8].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сойм падкарпацкіх русінаў быў створаны ў лютым 2000 року адзінаццацьцю русінскімі грамадзкімі арґанізацыямі. Спачатку яго дзейнасьць была мляваю й нескаардынаванаю[9]. Так, падчас Усеўкраінскага перапісу ў 2001 годзе русінамі сябе назвалі 10100 асобаў[10], што складае менш за 1% мешканцаў Закарпацьця. У 2005 годзе, калі Сойм узначаліў Дзьмітры Сыдар, ягоная дзейнасьць актывізавалася. У прыватнасьці, 7 сакавіка 2007 року Закарпацкая абласная рада прызнала русінаў асобным этнасам на тэрыторыі Закарпацьця[3]. 25 кастрычніка 2008 року Другі эўрапейскі канґрэс падкарпацкіх русінаў абвясьціў стварэньне "рэспублікі «Падкарпацкае Русі» ў статусе ад 22 лістапада 1938 року, абраў дзяржаўны выканаўчы ўрад і склаў «Акт абвяшчэньня русінскае дзяржаўнасьці». Таксама быў прыняты ўльтыматум да Закарпацкае абласное рады з патрабаваньнем аб’явіць аўтаномію Закарпацьця да 1 сьнежня 2008 року, інакш яны гэта зробяць самастойна[11]. 1 сьнежня 2008 року, у Менску, Дзьмітры Сыдар абвясьціў незалежнасьць «рэспублікі Падкарпацкае Русі»[12]. Пасьля гэтага Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» зьвярнулася да СБУ з патрабаваньнем прыцягнуць дэлегатаў Канґрэсу да крымінальнае адказнасьці. У 2008 годзе па факце дзейнасьці «Сойму падкарпацкіх русінаў» Служба бясьпекі Ўкраіны ўзрушыла супраць Дзьмітра Сыдара крымінальную справу ў сувязі з «замахамі на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны»[13]. Потым справа была перададзеная ў суд. 19 лютага 2012 року Ўжгарадзкі мескраённы суд па частцы 1 артыкула 110 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны («замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны») прысудзіў яму тры рокі пазбаўленьня волі (умоўна, з адтэрмінаваньнем на два рокі) і выплату штрафу ў суме 1840 грывень[4].

Напрыканцы 2008 року Сойм падкарпацкіх русінаў пачаў губляць пазыцыі. У прыватнасьці, праз асабісты канфлікт лідэраў, яго больш не падтрымлівае адна з найуплывовейшых русінскіх арґанізацыяз, «Закарпацкае народнае аб’яднаньне»[11]. У 2009 годзе было абвешчана пра новую мэту арґанізацыі — абвяшчэньне русінскае дзяржавы[14].

У 2011 годзе тэрміновае пасяджэньне кіраўнікоў моладзевых русінскіх арґанізацыяў дзесяці краінаў кваліфікавала Сойм як «марыянэтку ў руках імпэрскіх адмысслужбаў Расеі ды ЗША»[8].

Фінансаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сойм падкарпацкіх русініў абвінавачваюць ў зьнешнім фінансаваньні іхняе дзейнасьці. Так, у лістападзе 2008 року ў выданьні «Україна Молода» быў апублікаваны ліст старшыні кіраваньня расейскага ўрадавага фонду «Расейскі сьвет» (па-расейску: «Русский мир») В. А. Ніконава да лідэра Сойму падкарпацкіх русінаў Дзьмітра Сыдара. У ім гаворыцца пра перавод фондам «Расейскі сьвет» сродкаў на рахункі Сойму падкарпацкіх русінаў.[5] У сакавіку 2009 року Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка пацьвердзіў інфармацыю пра фінансаваньне русінскага руху з Расеі:

« СБУ мае ў мае інфармацыю пра зьнешняе фінансаваньне сэпаратысцкае арґанізацыі ... зьнешняе, а дакладнейша, расейскае »

Ён таксама падкрэсьліў, што гаворка ня йдзе пра Расейскі ўрад[15]. Часткова пацьвярджае гэтыя словы адзін з актывістаў Сойму Пятро Гацко[3]:

« Масква нам дапамагае »

Некаторыя крыніцы зьвязваюць Сойм падкарпацкіх русінаў з Віктарам Балогаю[3]. Аднак у Сойме гэтыя абвінавачваньні адпрэчваюць: паводле Дзьмітрыя Сыдара, яго арґанізацыя фінанасуецца сярэднім бізнэсам[16].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ rozum.info. Валентин Гайдай, «Сепаратизм по-закарпатськи»
  2. ^ ЗІК. «Протоиерей Димитрий Сидор отказался давать показания СБУ по делу о сепаратизме»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ а б в г д е Український тиждень. Богдан Буткевич, «Нами пригноблені»
  4. ^ а б Закарпаття онлайн. «„Русинському“ сепаратисту Сидору суд дав 3 роки з відтермінуванням»
  5. ^ а б Україна Молода. Олександр Гаврош, «Батюшці Сидору — від онука Молотова»
  6. ^ Закарпаття online. «Закарпатська влада категорично засуджує антидержавницькі заяви о. Димитрія Сидора»
  7. ^ Дзеркало Тижня. Олександр Гаврош, «Михайло Тиводар: „Доводити, що Закарпаття — українське за духом, немає потреби“»(недаступная спасылка)
  8. ^ а б На экстренном заседании руководителей молодежных русинских организаций 10-ти стран о. Дмитрий Сидор с соратниками объявлены «марионетками в руках имперских спецслужб» России и США. Релігія в Україні
  9. ^ Дзеркало тижня. Костянтин Лосик, «Народ є — національності немає, або деякі дані про підкарпатських русинів»
  10. ^ Державний комітет статистики України. «Про кількість та склад населення Закарпатської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року» Праверана 20 листопад 2009 г. Архіўная копія ад 30 квітень 2009 г.
  11. ^ а б УНІАН — Права людини. «Русини створили тимчасовий уряд»(недаступная спасылка)
  12. ^ Коммерсант Украина. «В Минске появилось самобытное правительство»  (рас.)
  13. ^ Главред. «Лідерів русинів допитали в СБУ» Праверана 20 лістапада 2009 г. Архіўная копія ад 8 липень 2011 г.
  14. ^ km.ru. Максим Хрустальов, «На западе Украины возрождается Русь»  (рас.)
  15. ^ zaxid.net. «Сепаратистів Закарпаття фінансує Росія, — СБУ»(недаступная спасылка)
  16. ^ Росбалт-Украина. «СБУ заинтересовали деньги русинов»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]