Солі
Солі — кляса хімічных злучэньняў; крышталічныя ў нармальных ўмовах рэчывы з іённай будовай.
Рашчынныя солі з вадой утвараюць рошчыны электралітаў. Могуць разглядацца як прадукт замяшчэньня атамаў вадароду ў кісьлі на атамы мэталу або гідроксагрупы ў аснове на кіслотную астачу. Утвараюцца шляхам рэакцыі нэўтралізацыі паміж кісьляй і асновай, узаемадзеяньнем кісьлі з асноўным аксідам, з мэталам, іншымі рэакцыямі.
Адрозьніваюць солі нэўтральныя (або сярэднія), кіслыя, якія ўтрымліваюць незамешчаныя атамы вадароду пры кіслотнай астачы (напрыклад, NaHCO3), асноўныя, калі прысутнічаюць незамешчаныя гідроксагрупы (напрыклад, Cu(OH)Cl), двайныя (напрыклад, KCl•MgCl2 = KMgCl3), камплексныя.
Для соляў характэрная рашчыннасьць у палярных рашчыньніках, асабліва ў вадзе.
| Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Солі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў