Стывэн Кінг
| Стывэн Кінг | |
| Stephen Edwin King | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Стывэн Эдвін Кінг |
| Псэўданімы | Рычард Бахман, Джон Сьвіфэн |
| Нарадзіўся | 21 верасьня 1947 (65 гадоў), Портлэнд, Мэн, ЗША |
| Грамадзянства | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, сцэнарыст |
| Гады творчасьці | 1962 — дасюль |
| Напрамак | фантастыка |
| Жанр | містыка, трылер, жахі, навуковая фантастыка |
| http://www.stephenking.com/ | |
Стывэн Кінг (псэўданімы: Рычард Бахман, Джон Сьвіфэн; па-ангельску: Stephen Edwin King; 21 верасьня 1947, Портлэнд, Мэн, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік, піша ў жанрах жахаў, трылераў, фантастыкі й містыкі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Калі Стывэну было 2 гады, яго бацька выйшаў з хаты за папяросамі й не вярнуўся. Ягоны лёс так і застаецца загадкаю. Пасьля Стывэн выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — літаратурныя спробы бацькі.
Кінг пачаў кар’еру пісьменьніка ў студзені 1959, калі разам са старэйшым братам вырашыў выдаваць мясцовую газэту.
У 1962 ён надрукаваў 18 малых апавяданьняў ў зборніку «Людзі, месцы й стварэньні — Том I» (іншае назва «Людзі, месцы й рэчы — Том 1», бо слова «Things» можа перакладацца па рознаму. Праз год была надрукаваная другая частка кнігі «Зорныя Захопнікі» («The Star Invaders»).
У 1966 Кінг скончыў сярэднюю школу й паступіў ва ўнівэрсытэт штата Мэн. Тамака пазнаёміўся са сваёй будучай жонкаю — Табітай Спрус. У 1970 скончыў унівэрсытэт са ступеньню бакаляўра, і яго прызналі нягодным да вайсковай службы. Першы час сям’я жыла на адзін заробак Кінга ў пральні, студэнцкі заробак жонкі й нешматлікія ганарары Кінга за друк яго апавяданьняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.
Увосень 1971 Кінг пачаў працаваць настаўнікам ангельскай мовы ў школе гораду Хэмпдэн (штат Мэн). Ягоная жонка знайшла ў сьметніцы чарнавы варыянт раману «Кэры», які Стывен палічыў няўдалым і прымусіла дапісаць яго.
У 1974 выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Пасьля выдавецтва прадала аўтарскія правы на «Кэры» Новай амэрыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову зь якіх атрымлівае Кінг. Гэта дазволіла яму кінуць працу ў школе. Увосень 1974 Кінг пераяджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Зьзяньне».
Напрыканцы 1970-х Кінг пад псэўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Зьмірыцца з гэтым» пад назваю «Лютасьць».
У 1982 зьяўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыклю «Цёмная Вежа».
У 1989 Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», згодна зь якім мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 разарваў яго, бо плянаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», па якому атрымлівае 8 млн $ авансу і 50% прыбытку ад продажу.
У 1999 Кінга зьбіла машына. Пісьменьнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджаньні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».
У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапэі «Цёмная вежа», якая, паводле абяцаньня пісьменьніка, павінна стаць яго апошняй работай. Але Кінг ня стрымлівае абяцаньне й працягвае публікаваць кнігі.
У 2009 годзе Стывэн Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён два разы беспасьпяхова спрабаваў напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[1][2].
У 2011 выйшаў раман «11/22/63». У 2012-м выйшаў восьмы том цыклу пра Цёмную Вежу, «Вецер скрозь замочную сьвідравіну»[3]. Таксама, Кінг напісаў раман «Доктар Сон», працяг рамана «Зьзяньне», які плянуецца да выпуску ў 2013 годзе, і раман «Краіна радасьці» (Joyland).
Пераклады на беларускую мову [рэдагаваць]
Пакуль невядомы ніводны пераклад на беларускую мову.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- Кінг зьяўляецца прыхільнікам тэлесэрыялу «Згубленныя» й напісаў атрыкул пра сэрыял для газэты «Entertainment Weekly». Чуткі пра тое, што Кінг напісаў зьвязаную з сэрыялам кнігу «Злавесны блізьнюк» пад псэўданімам Гары Траўп, не пацьвердзіліся.
Крыніцы й заўвагі [рэдагаваць]
- ^ King’s Latest Cast Feels Real By JANET MASLIN Published: November 11, 2009
- ^ Stephen King’s Glass Menagerie By JAMES PARKER Published: November 5, 2009
- ^ StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Стывэн Кінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў