Сыма Цянь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыма Цянь
司馬遷
Sima Qian.png
Сыма Цянь (выява з музэя ў Лушані)
Нарадзіўся 145 ці 135 да н. э.
Памёр 90 да н. э.
Навуковая сфэра гістарыяграфія
Вядомы як стваральнік «Шы-цзі»

Сыма Цянь (па-кітайску: 司馬遷 / 司马迁; нарадзіўся ў 145 ці каля 135 год да н. э., памёр каля 90 да н. э.) — патомны гістарыёграф дынастыі Хань, пісьменьнік, астраном. Вядомы як стваральнік «Шы-цзі» — грандыёзнай працы, якая апісвае гісторыю Кітая ад мітычных родапачынальнікаў і да сучасных Сыма Цяню часоў. Дзякуючы гэтай працы набыў рэпутацыю бацькі кітайскай гістарыяграфіі, часам яго называюць кітайскім Герадотам[1][2].

Сваю працу над «Шы-цзі» працягнуў пасьля сьмерці свайго бацькі, Сыма Тана, унёсак якога ў стварэньні твора цалкам не вызначаны. Твор быў атрыманы Сыма Цянем у спадчыну ад ягонага бацькі ў 110 годзе да н. э. Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, Сыма Цянь у 99 годзе да н. э. быў вымушаны пакінуць імпэратарскі двор, але ён не пакончыў жыцьцё самагубствам, паводле старажытнага звычая, таму што хацеў працягнуць працу па творам.

Пасьля кастрацыі, Сымы стаў першым эўнухам у кітайскай гісторыі, служачы пры гэтыым імпэратарскім сакратаром. З тых часоў было прынята пры двары мець эўнухаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Milton W. Meyer: «China: A Concise History». 1994, p. 165.
  2. ^ James Cowles Prichard: «Researches Into the Physical History of Mankind». 1844, p. 475.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сыма Цяньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў