Тапарышча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тапарышча
трансьліт. Taparyšča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Заборскі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′36″ пн. ш. 29°14′3″ у. д. / 54.47667° пн. ш. 29.23417° у. д. / 54.47667; 29.23417Каардынаты: 54°28′36″ пн. ш. 29°14′3″ у. д. / 54.47667° пн. ш. 29.23417° у. д. / 54.47667; 29.23417
Тапарышча на мапе Беларусі ±
Тапарышча
Тапарышча
Тапарышча
Тапарышча
Тапарышча
Тапарышча

Тапары́шча[1] — вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Заборскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 году як уласнасьць пана Салагуба, 26 двароў, 10 валок зямлі. У 1909 годзе — у складзе Абчускай воласьці Сеньненскага павету, з 1924 году — Дубоўскага сельсавету Чарэйскага раёну, з 1931 году — Крупскага раёну. У 1929 годзе створаны калгас «Полымя рэвалюцыі».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 23 чалавекі, забіта 8 мірных жыхароў. З 1957 году вёска ў складзе саўгасу «40 год Кастрычніка». З 26 жніўня 1959 году вёска ў складзе Заборскага сельсавету (у траўні 1962 году перайменаванага ў Акцябрскі)[2].

На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1998 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары
  • 2009 год — 15 чалавек[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с іл. ISBN 985-11-0143-5.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі