Тар’я Турунэн
| Тар'я Турунэн | |
| Тар'я Сойлэ Сузана Турунэн Кабулі | |
| Дата нараджэньня | 17 жніўня 1977 (35 гадоў) |
|---|---|
| Гады творчасьці | 1996 - цяперашні час |
| Краіна | Фінляндыя |
| Прафэсіі | сьпявачка |
| Інструмэнты | Вакал, піяніна, барабаны, флейта |
| Жанры | паўэр-мэтал сымфа-мэтал опэра |
| Псэўданімы | Тар'я |
| Гурты | «Nightwish» «Beto Vázquez Infinity» |
| Супрацоўніцтва | Schiller |
| Лэйблы | Universal Music Group |
| http://www.tarjaturunen.com | |
Та́р'я Со́йлэ Су́зана Ту́рунэн Кабулі (нарадзілася 17 жніўня 1977 году ў Кітэе, Фінляндыя) — сьпявачка і аўтарка песьняў, былая вакалістка фінскага сымфа-мэтал-гурту «Nightwish». Дзякуючы свайму моцнаму лірыка-драматычнаму сапрана Тар'я зьяўляецца адной з найвядомейшых сьпявачак у жанры сымфанічнага мэталу ва ўсёй Эўропе.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Тар'я займаецца музыкай з шасьці год. У васямнаццацігадовым узросьце яна пераехала ў горад Куопіё дзеля таго, каб займацца ў Акадэміі Сыбэліюса.
У складзе «Nigthwish» [рэдагаваць]
У 1996 на запрашэньне свайго аднаклясьніка Туомаса Халяпайнэна яна стала адной з заснавальніц гурту «Nightwish». У гэтым жа годзе Тар'я выступіла на Саванлінскім опэрным фэсьце. Аднак сусьветную вядомасьць Тар'я атрымала менавіта пасьля другога альбому «Nightwish» пад назвай «Oceanborn» (выйшаў у 1998).
Турунэн выконвала сольныя партыі ў рок-балеце 1999 году «Evankeliumi» (іншая назва «Evangelicum») з гуртом «Waltari» (en) ў Фінскай Нацыянальнай опэры. Яна працягнула выступы з «Nightwish» і прымала ўдзел у запісе альбомаў у 2000 і 2001 гадох, пасьля чаго паступіла ў Музычны Ўнівэрсытэт у Карлсруэ, Германія. У гэты час яна запісвала вакал для альбому «Nightwish» «Century Child» (выпушчаны ў 2002), а таксама для альбому аргентынскага гурту «Beto Vazquez Infinity».
У 2002 годзе Тар'я выступала ў Паўднёвай Амэрыцы з канцэртам «Noche Escandinava» (па-беларуску: Скандынаўская ноч). Пасьля працяглага сусьветнага турнэ «Nightwish» у падтрымку альбому «Century Child», калі гурт узяў адпачынак, Тар'я вярнулася ў Карлсруэ.
У 2003 яна пабралася шлюбам з аргентынскім бізнэсоўцам Марсэла Кабулі.
Фінскі прэзыдэнт Тар'я Халанэн і ейны муж запрасілі Турунэн у прэзыдэнцкі палац у Хельсынкі ў сьнежні 2003 году на сьвяткаваньне Дню незалежнасьці Фінляндыі. Аглядальнікі фінскага тэлеканалу YLE назвалі яе самай уражвальна апранутай спадарыняй на гэтым сьвяце.
Пасьля перапынку Тар'я вярнулася ў «Nightwish» дзеля запісу новага альбому «Once» і ўдзелу ў сусьветным турнэ ў ягоную падтрымку ў 2004-2005 гадох. Увесну 2004 яна таксама ўдзельнічала ў другім турнэ з канцэртам «Noche Escandinava». На каляды 2004 году выйшаў самотнік «Мара аднаго анёла» (па-фінску: «Yhden Enkelin Unelma»), які атрымаў у Фінляндыі статус «залатога». Увесну 2005 Тар'я сьпявала ў дуэце «Leaving You for Me» зь нямецкім выканаўцам Мартынам Кезыцы. Іхні выступ быў выпушчаны таксама і на відэа.
21 кастрычніка 2005 пасьля фінальнага канцэрту сусьветнага туру Туомас Халяпайнэн і іншыя ўдзельнікі «Nightwish» паведамілі Тар'і Турунэн адкрытым лістом[1][2], што яна больш не зьяўляецца вакалісткай гурту, абвінаваціўшы яе ў перамене прыярытэтаў і ўзрослых камэрцыйных інтарэсах. Туомас паведаміў, што ў апошнія гады Тар'я не прымала ўдзелу ў творчасьці і рэпэтыцыях гурту, ігнаравала прыхільнікаў, зрывала заплянаваныя канцэрты. Тар'я апублікавала адкрыты адказ на сваёй пэрсанальнай бачыне па-ангельску і па-фінску[3]. У сваім лісьце яна назвала тое, што адбылося, «неабгрунтавана жорсткім». У чэрвені 2006 Тар'яў муж Марсэла Кабулі апублікаваў на афіцыйнай бачыне Тар'і адказы на шматлікія пытаньні заўзятараў, што былі атрыманыя з пачатку году, наконт раздраю між Тар'яй і іншымі ўдзельнікамі гурту[4].
Сольная кар'ера [рэдагаваць]
У сьнежні 2005 Тар'я дала некалькі калядных канцэртаў у Фінляндыі, Нямеччыне, Гішпаніі і Румыніі. У 2006 годзе яна запісала калядны альбом пад назвай «Подых зь нябёсаў» (па-фінску: «Henkäys Ikuisuudesta») і вакал для дэбютнага альбому свайго брата Тыма Турунэна, а таксама прыняла ўдзел у Саванлінскім опэрным фэсьце.
Першы сольны альбом Тар'і Турунэн, «My Winter Storm», быў выпушчаны ў лістападзе 2007 і ў першы ж дзень атрымаў «залаты» статус у Фінляндыі, а пазьней у Вугоршчыне і Чэхіі. У Фінляндыі быў выпушчаны плятынавы альбом, у Расеі выйшаў залаты. Тар'я прыняла ўдзел у запісе складанкі «Into The Light» ад Nuclear Blast Allstars, выканаўшы разам з гітарыстам Віктарам Смольскім (гурт «Rage» і гуртом «Кипелов») песьню «In the Picture»[5].
Напрыканцы 2007 Тар'я была вылучаныя на прэміі «ECHO» як лепшы новы выканаўца і «Emma» як лепшая фінская выканаўца. Яна дала згоду стаць гэдляйнэрам першага дню фэсту жаночага вакалу ў мэталёвай музыцы 2008 году ў Wieze, Бэльгія.
9 траўня 2008 канцэртам на ляйпцыгскім фэсьце «Wave-Gotik-Treffen» Тар'я распачала эўрапейскае турнэ ў падтрымку ўласнага альбому «My Winter Storm». У рамках турнэ 4 лістапада Тар'я наведае з выступам і Беларусь.
У ліпені 2008 цераз ейны блог былі анансаваныя дзьве новыя кампазыцыі: «The Crying Moon» для новага альбому і «Enough» ў якасьці бонус-трэку ў перавыданьні «My Winter Storm». Апошняя ўпершыню прагучала ў жніўні гэтага ж году ў ейным туры Storm in América.
10 верасьня 2008 прадстаўнікі гуказапісвальнай кампаніі Spinefarm UK абвесьцілі, што 1 сьнежня плянуецца выхад EP з новым матэрыялам[6].
Дыскаграфія [рэдагаваць]
У складзе «Nightwish» [рэдагаваць]
- Angels Fall First (1997, Spinefarm)
- Oceanborn (1998, Spinefarm)
- Wishmaster (2000, Spinefarm)
- Over the Hills and Far Away (2001)
- Century Child (2002, Spinefarm)
- Once (2004, Nuclear Blast)
- End of an Era (2005)
З «Beto Vázquez Infinity» [рэдагаваць]
- Beto Vázquez Infinity (2001)
Сольныя праекты [рэдагаваць]
- Yhden Enkelin Unelma (2004)
- You Would Have Loved This (EP) (2006)
- Henkäys Ikuisuudesta (2006)
- I Walk Alone (EP) (2007)
- My Winter Storm (2007)
- Die Alive (EP) (2008)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Адкрыты ліст да Тар'і ад 22 кастрычніка 2005 году.
- ^ Блог з перакладам тэкста ліста ўдзельнікаў гурту да Тар'і Турунэн.(рас.)
- ^ Ліст Тар'і да фанатаў і прэсы быў апублікаваны па адрасе [1], аднак пасьля выдалены. Копія засталася на deviantart.com і metalyou.com
- ^ Адказы на пытаньні фэнаў, захаваныя з арыгіналу 3 ліпеня 2007 году.
- ^ Nuclear Blast Records
- ^ http://metalmarketing.org/spinefarm/index.php?showtopic=39
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тар’я Турунэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына
- Афіцыйная бачына «Nightwish»
- Тар'я Турунэн на MySpace
- Фан-бачына Тар'і(рас.)
- Бачынка пра Тар'ю Турунэн і Nightwish(рас.)
- Праект Tarja на Encyclopaedia Metallum