Трыптафан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
L-трыптафан

Трыптафа́н — (β-індоліламінапрапіёнавая, або α-2-амінакіс-3-(1H-індол-3-іл) прапіёнавая кісьля, скар.: Тры, Трп, Trp, W) — араматычная альфа-амінакісьля. Існуе ў 2 аптычна ізамерных формах — L і D і ў выглядзе рацэмата (DL). Уяўляе сабой бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 204,22, тэмпэратура плаўленьня 293 °C.

L-трыптафан зьяўляецца пратэінагеннай амінакісьляй і ўваходзіць у склад бялкоў усіх вядомых жывых арганізмаў. Адносіцца да шэрагу гідрафобных амінакісьляў, бо ўтрымлівае араматычнае ядро індолу. Удзельнічае ў гідрафобных і стэкінг-узаемадзеяньнях. У арганізьме чалавека і жывёл не сынтэзуецца, паступае зь бялкамі ежы[1].

Харчаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даросламу чалавеку дастаткова 2 грамаў трыптафану ў суткі[2].

Від ежы Утрыманьне
трыптафану (мг/100 г)
Галяндзкі сыр 790
Соя 714
Плаўлены сыр 500
Сачавіца 284
Гарох, фасоля 284
Тлусты тварог 210
Яйкі 200

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Семяненя. Трыптафан // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2003. — Т. 16. — С. 6. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  2. ^ Вольга Цыбульская. Шчасьце знутры // Краіна здароўя. — 20 ліпеня 2010. — № 34 (203). — С. 5.