Тынтарэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тынтарэта
Дэталь аўтапартрэту
Дэталь аўтапартрэту
Нарадзіўся: 1518
Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка
Памёр: 31 траўня 1594
Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка
Нацыянальнасьць: італьянец
Грамадзянства: Італія
Заняткі: жывапіс
Плынь: Адраджэньне

Якопа Рабусьці (па-італьянску: Jacopo Robusti), больш вядомы як Тынтарэта (італ. Tintoretto; 1518 ці 151931 траўня 1594) — жывапісец вэнэцыянскай школы позьняга Рэнэсансу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастак нарадзіўся ў Вэнэцыі, па розных крыніцах (паміж канцом верасьня й пачаткам кастрычніка 1518 году — згодна з «Documentazione sull'uomo e l'artista»), у 1519 альбо 1518 годзе. Сваю мянушку Тынтарэта ён атрымаў паводле прафэсіі бацькі, былога фарбавальшчыка (італ. tintore). Вельмі рана выявіўшы незвычайную здольнасьць да жывапісу, ён паступіў у вучні да Тыцыяну й пад ягоным кіраўніцтвам рабіў вельмі хуткія посьпехі, што гэты майстар, як кажа паданьне, не захацеў трымаць яго даўжэй у сябе, прадбачачы ў ім небясьпечнага для сябе суперніка. Пасьля выхаду са школы Тыцыяна, Тынтарэта працягваў спалучаць у сваіх творах тыцыянаўскія бляск і сілу фарбаў з дасканаласьцю малюнка, якім, на ягоную думку, ніхто не валодаў у такой ступені, як Мікелянджэлё. Ён нават напісаў у бачным месцы на сьцяне ў сябе ў майстэрні дэвіз свайго мастацтва:


« il disegno di Michelangelo ed il colorito di Tiziano. »

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тынтарэта // БЭ ў 18 тамах., Т.16. Мн., 2003, С.75-76

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тынтарэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў