Тэракт у «Крокус Сіці Холе»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэракт у «Крокус Сіці Холе»

Канцэртная зала "Crocus City Hall" пасьля абвальваньня даху й пажару
Месца атакі Расея Расея , Краснагорск, канцэртная зала дзелавога цэнтру «Крокус Сіці Хол»
Дата 22 сакавіка 2024 року
каля 20:00 (EEST)
Спосаб атакі растрэл, прымяненьне выбуховых сродкаў
Зброя аўтаматы тыпу АК-47, бутэлькі з запальнай сумесьсю
Колькасьць ахвяраў 144 (згодна з афіцыйнымі крыніцамі), зьвесткі патрабуюць удакладненьня
Колькасьць параненых 551 (паводле афіцыйных зьвестак)[1], зьвесткі патрабуюць удакладненьня
Колькасьць тэрарыстаў невядома
Тэрарысты невядома
Арганізатары Ісламская дзяржава (меркавальна)

Тэракт у «Крокус Сіці Холе»[2] — акт тэрарызму, зладжаны 22 сакавіка 2024 року ў канцэртнай зале дзелавога цэнтру «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным месцы Краснагорску (Расейская Фэдэрацыя), перад выступленьнем рок-гурту «Пікнік». Паводле афіцыйных зьвестак, пяцёра невядомых у камуфляжным адзеньні адкрылі агонь па людзях, якія сабраліся ў будынкаў залы, пасьля прагучала некалькі выбухаў[3]. Затым тэрарысты пакінулі будынак залы й скрыліся на аўтамабілі «Рэно Сымбаль». У выніку на момант 29 сакавіка колькасьць загінулых састаўляе 144 чалавекі, пацярпелі больш за 550 чалавек[1]. Міністэрства ўнутраных справаў Расеі вызначае гэтае здарэньне як тэракт. Дадзены тэрарыстычны акт зьяўляецца адным з буйнейшых у сучаснай гісторыі Расейскае Фэдэрацыі, саступаючы па маштабах наступстваў толькі тэрарыстычнаму акту ў школе №1 месца Бяслана (1-3 верасьня 2004 року).

Адказнасьць за тэрарыстычны акт узяла на сябе Ісламская дзяржава, на цяперашні час гэты факт пацьверджаны як неафіцыйнымі СМІ, так і прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным. Выратавальная апэрацыя па вышуку пацярпелых на момант 29 сакавіка завершана, працягваецца разборка завалаў[4]. 24 сакавіка 2024 року быў афіцыйна аб’яўлены агульнафэдэральным днём жалобы[5]. Свае спачуваньні расейскаму народу прынесьлі прадстаўнікі абсалютнай большасьці краінаў сьвету, таксама імі быў асуджаны й сам тэрарыстычны акт[6].

Храналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 сакавіка 2024 году расейскі музычны гурт «Пікнік» павінен быў даць канцэрт у Crocus City Hall. Таксама, згодна з праґрамай, павінен быў прайсьці конкурс бальных танцаў. А 20 гадзіне па мясцовым часе (CEST, UTC+3) перад тым, як гурт пачаў свой выступ, не меней як пяць узброеных людзей у масках, апранутых у камуфляжнае адзеньне без апазнавальных знакаў, адкрылі агонь па натоўпе з аўтаматаў. Паведамлялася, што нападнікі таксама выкарыстоўвалі бутэлькі з запальнай сумесьсю і ўчынілі пажар у зале. Падчас нападу праходзіў конкурс бальных танцаў, у якім выступалі дзеці.

Паводле інфармацыі ТАРЗ (ТАСС), у 20:33 на месца выехалі спэцыялізаваныя нарады САХРу й АМАПу. Па зьвестках таго ж аґенцтва, па стане на 21:01 САХР і АМАП усё яшчэ знаходзіліся ў дарозе. Выбух адбыўся ў 21:32, пасьля чаго прыкладна ў 22:00 адбылося частковае абвальваньне даху. Па некаторых зьвестак, некаторыя з узброеных зладзілі ўнутры будынка барыкады. На кадрах, пацьверджаных BBC Verify, паказаны «буйным плянам кадры, на якіх, мяркуючы па ўсім, баявікі страляюць без разбору»[7].

Ня менш за 133 чалавекі загінулі, больш за 150 чалавек атрымалі раненьні, ня менш як 19 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Пасьля нападу гандлёвыя цэнтры ды іншыя грамадзкія месцы былі эвакуяваныя.

Да пошуку тых, хто нападаў, падключылася Расгвардыя.

Тыя, хто выжыў, былі эвакуяваныя мэдыцынскімі верталётамі, і, як паведамляецца, было адпраўлена 70 брыгад хуткай дапамогі. Пажарнікам удалося спыніць распаўсюджваньне агню. Уладам удалося эвакуіраваць каля 100 чалавек, якія хаваліся ў падвале.

Наступныя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыненьне масавых мерапрыемстваў

Пасля тэракту у Краснагорску масавыя мерапрыемствы былі адмененыя практычна па усёй тэрыторыі Расеі з перакананняў бяспекі. Так, былі адмененыя чарговыя канцэрты ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сімфэропалі. Ва ўсіх грамадзкіх месцах, у першую чаргу на чыгуначных вакзалах ды аэрапортах, быў уведзены максімальны узровень аховы. Большая частка «забаўляльных» месцаў, за выключэньнем музеяў, была зачынена. Наведвальнікі буйных гандлёвых цэнтраў былі эвакуяваныя. Быў ачэплены Чырвоны пляц у Маскве.

Змены ў сетцы расейскай тэлевізіі

Усе каналы, якія належаць расейскаму мэдыяканглямэрату «Газпром-Мэдыя», спынілі трансьляцыю забаўляльных праграм. У сводках навін пачалі весьці дыскусіі аб «украінскім сьледзе» у тэракце. Як высьветлілася, дзяржаўныя СМІ атрымалі ад расейскіх уладаў (канкрэтна — ад Адміністрацыі прэзыдэнта) патрабаваньне, якое заключаецца ў падкрэсьліваньні «магчымага украінскага сьледу» у тэракце ў Краснагорску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]