Футбольнае поле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Футбольнае поле — пляцоўка для гульні ў футбол. Яе памеры і разьметка рэгламентуюцца Правілам 1. Поле для гульні футбольных правілаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • 1863 — Першыя ўказаньні ў правілах на памер футбольнага поля.
  • 1875 — Пад ціскам Шэфілдской футбольнай асацыяцыі, ФА Ангельшчыны прымае правілы, якія прадпісваюць абсталяваць брамы цьвёрдай папярочкай і забараняльнае ўжываньне стужачкі. Усталёўваецца канчатковы памер брам.
  • 1891 — Зьяўляецца сетка на брамах.
  • 1901 — Зьяўленьне штрафной плошчы.
  • 1912 — Брамнік мае права гуляць рукамі толькі ў сваёй штрафной плошчы. Раней яму дазвалялася гуляць па ўсім полі.
  • 1937 — Апошняя зьмена ў разьметцы — дуга штрафной плошчы, у 10 ярдах ад кропкі пэнальці.

[рэдагаваць] Памеры

Поле для гульні ў футбол мае форму прастакутніка.

Гуляюць на траве або штучным пакрыцьці. Уласьцівасьці штучнага газона з кожным годам (з кожным «пакаленьнем») усё больш набліжаюцца да ўласьцівасьцяў натуральнай травы.

Даўжыня: мінімум 90 м (100 ярдаў), максімум 120 м (130 ярдаў)
Шырыня: мінімум 45 м (50 ярдаў), максімум 90 м (100 ярдаў)

Пры правядзеньні міжнародных матчаў даўжыня поля павінна быць 100—110 мэтраў (110—120 ярдаў), а шырыня — 64-75 мэтраў (70-80 ярдаў).

Рэкамэндуемыя значэньні: Даўжыня 105 мэтраў, Шырыня 68 мэтраў.

[рэдагаваць] Разьметка

Разьметка поля робіцца лініямі шырынёй не больш 12 см; шырыня лініі уваходзіць у плошчу, якую яна абмяжоўвае.

Лініі ўздоўж доўгіх бакоў поля завуцца бакавымі лініямі; лініі ўздоўж кароткіх бакоў — лініямі брамы.

Поле дзеліцца на дзьве паловы з дапамогай сярэдняй лініі. Пасярэдзіне сярэдняй лініі робіцца адзнака цэнтра поля, вакол якой праводзіцца акружнасьць радыюсам 9,15 м (10 ярдаў). Мяч ставіцца на кропку цэнтра поля ў пачатку таймаў і пасьля кожнага забітага гала (за выключэньнем сэрыі пэнальці). У момант уводзін мяча ў гульню з цэнтра поля ўсярэдзіне акружнасьцяў могуць нахадзіцца два гульца каманды, якая валодае мячом, і не аднаго — з каманды суперніка.

[рэдагаваць] Плошча брамы

На кожнай палове поля пазначаецца Плошча брамы.

З кропак на адлегласьці 5,5 м (6 ярдаў) ад унутранага боку кожнай стойкі брамы, пад прамым кутом да лініі брамы, углыб поля праводзяцца дзьве лініі. На адлегласьці 5,5 м (6 ярдаў) гэтыя лініі злучаюцца іншай лініяй, паралельнай лініі брамы.

Таксама яе завуць брамавай плошчай, паколькі ў гэтай зоне да брамніку нельга ўжываць сілавыя прыёмы.

[рэдагаваць] Штрафная плошча

На кожнай палове поля пазначаецца Штрафная плошча — зона, у якой брамнік можа гуляць рукамі.

З кропак на адлегласьці 16,5 м (18 ярдаў) ад унутранага боку кожнай стойкі брамы, пад прамым кутом да лініі брамы, углыб поля праводзяцца дзьве лініі. На адлегласьці 16,5 м (18 ярдаў) гэтыя лініі злучаюцца іншай лініяй, паралельнай лініі брамы. У межах штрафной плошчы, па цэнтры лініі брамы і на адлегласьці 11 м (12 ярдаў) ад яе, наносяць 11-мэтровую адзнаку. За межамі штрафной плошчы праводзяць дугу штрафной плошчы з радыюсам 9,15 м (10 ярдаў), цэнтр якой супадае з 11-мэтровай адзнакай. Гэтая лінія дапамагае судзьдзі правільна разьмясьціць гульцоў падчас прабіцьця пэнальці (усе гульцы акрамя таго хто б'е, павінны нахадзіцца на адлегласьці не бліжэй 9,15 м ад 11-мэтровай адзнакі).

[рэдагаваць] Сьцяжкі

У кутах поля наносяць усталёўваюць сьцяжкі, на флагштоках, вышынёй не меней 1,5 мэтра, якія не маюць завастрэньняў. Там жа пазначаецца чвэрць акружнасьці, радыюсам 1 мэтар — кутні сэктар у якім павінен нахадзіцца мяч пры падачы кутняга.

Сьцяжкі можна ўсталяваць на абодвух канцах сярэдняй лініі, на адлегласьці не меней 1 мэтра.

[рэдагаваць] Брама

Брама павінна разьмяшчацца па цэнтры кожнай з ліній брамы.

Яны складаюцца з двух вэртыкальных стоек, злучаных гарызантальнай папярочкай, зьмешчаных на роўнай адлегласьці ад кутніх сьцяжкоў. Забараняецца ўжываць замест папярочкі вяроўку.

Адлегласьць паміж стойкамі — 7,32 м (8 ярдаў), а адлегласьць ад ніжняга контуру папярочкі да паверхні зямлі — 2,44 м (8 футаў).

Шырыня й вышыня сячэньня абедзьвюх стоек і папярочкі павінны быць аднолькавыя і не перавышаць 12 см (5 цаляў). Шырыня лініі варот роўная шырыні стоек і папярочкі. Да брамы і грунту за варотамі павінна прымацоўвацца сетка, якая павінна быць надзейна замацаваная і разьмешчаная так, каб ня мяшаць брамніку.

Стойкі й папярочкі брамы павінны быць белага колеру.

Брама павінны быць надзейна замацаваныя на зямлі. Выкарыстаньне пераносных брам дапушчальна толькі ў выпадку іх адпаведнасьці дадзенаму патрабаваньню.

[рэдагаваць] Дадатковыя зоны

Тэхнічная зона — адзначанае месца за межамі поля, у непасрэднай блізкасьці ад яго, у якой падчас матчу павінны разьмяшчацца трэнэры й запасныя гульцы каманды.

[рэдагаваць] Канструкцыя футбольнага поля

Футбольнае поле сусьветнага кляса — складаны шматслойны будынак. Футбольнае поле складаецца (зьверху ўніз) з такіх частак:

[рэдагаваць] Травяное пакрыцьцё

Травяное пакрыцьцё патрабуецца паліваць і ўгнойваць, а таксама засяваць «праплешыны». Трава не дазваляе праводзіць шмат гульняў: каб яна не вытоптвалася, колькасьць матчаў на натуральнай траве не павінна перавышаць двух у тыдзень.

На сучасных стадыёнах траву не выгадоўваюць, а прывозяць у выглядзе рулонаў дзёрану.

[рэдагаваць] Сынтэтычнае пакрыцьцё

Сынтэтычнаму пакрыцьцю патрэбныя толькі два тыпу сыходу:

  • пасьля вызначанай колькасьці гульняў пакрыцьцё замяняюць новым;
  • пасьля кожнага матчу спэцыяльнай машынай, падобнай на вялікі пыласос, пясок і гуму здымаюць, падзяляюць і ўкладваюць ізноў.

[рэдагаваць] Зьмяшанае пакрыцьцё

Зьмяшанае пакрыцьцё ўяўляе сабою дзёран, у які спэцыяльнай машынай ушытыя сынтэтычныя травінкі. Такое пакрыцьцё вельмі дорагое, але практычна не адрозніваецца ад травянога, і вытрымлівае значна больш матчаў. Сыход таксама абмяжоўваецца паліўкай, угнаеньнем і своечасовай заменай «пралысін». Першая расейская каманда, якая ўжыла на сваім стадыёне такі газон,— Лакаматыў Масква.

Усе Чэмпіянаты сьвету праводзяцца на травяным пакрыцьці (і на зьмяшаным, бо яно прыраўноўваецца да травянога).

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах