Царква Праабражэньня Гасподняга (Лагішын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Мястэчка Лагішын
Каардынаты 52°20′19.31″ пн. ш. 25°59′13.23″ у. д. / 52.3386972° пн. ш. 25.9870083° у. д. / 52.3386972; 25.9870083Каардынаты: 52°20′19.31″ пн. ш. 25°59′13.23″ у. д. / 52.3386972° пн. ш. 25.9870083° у. д. / 52.3386972; 25.9870083
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лагішыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з 4-граннай шатровай капліцай у імя Аляксандра Неўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лагішыне збудавалі ў 1892 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з званіцы, трапезнай, малітоўнай залі і апсыды. Вэртыкальнай дамінантай выступае ўзьведзеная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Пяць купалоў-цыбулінаў таксама завяршаюць 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаюцца магутнымі парталамі і апярэзваюцца 3-лопасьцевымі аркавымі нішамі. Гэты дэкаратыўны матыў выкарыстоўваецца і ў абрамленьні адзінарных і строеных аркавых аконных праёмаў. Фасады падзяляюцца прафіляванымі карнізамі з 2-граннымі заломамі на бакавых сьценах, руставанымі ліштвамі вокнаў, цягамі і філёнгамі.

Унутраныя памяшканьні шырокімі прасьветамі адкрываюцца ў цэнтральную кубападобную залю[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 57'.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000567