Цымес
Цы́мес (на ідышы: צימעס) — дэсертная страва габрэйскай кухні. Салодкае рагу з гародніны. Складнікі могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад тэрыторыі. Адпаведна адрозьніваюць моркаўны, фасолевы, нутавы і іншыя віды цымесу.
Цымес разам з гранатам, буракамі, фаршыраванай рыбай і інш. зьяўляецца абавязковай стравай на габрэйскі Новы год. Нягледзячы на простыя складнікі, лічыцца вялікім далікатэсам і ласункам, менавіта таму ў пераносным значэньні гэта слова ўжываецца ў значэньні «тое, што трэба», «найлепшае».
Зьмест |
Рэцэпты прыгатаваньня [рэдагаваць]
Цымес зь мясам [рэдагаваць]
Складнікі:
Моркву пачысьціць, нарэзаць кружочкамі, працерці з мукой, дадаць разынкі, чарнасьліў, цукар, соль, алей, 1/2 шклянкі вады. Тушыць на малым агні да гатоўнасьці прадуктаў. Тлустае мяса разрэзаць на порцыі, зьлёгка абсмажыць. Дадаць сюды прыгатаваную моркву, крыху вады і туку, соль і цукар. Тушыць да гатоўнасьці мяса і моркву ў чыгуне, накрыўшы крышкай.
Цымес з морквы, яблык і разынак [рэдагаваць]
Складнікі:
- Морква — 600—700 г
- разынкі — 1 шклянка
- яблыкі кіслыя — 2 шт.
- сьметанковае масла — 3 ст. лыжкі
- цукар — 2 ст. лыжкі
- соль — 1/3 ч. лыжкі.
Моркву дробна нарэзаць саломкай, кубікамі ці кружочкамі. Пакласьці ў глыбокую патэльню, крыху пасаліць, дадаць лыжку масла, крыху вады і паставіць на агонь. Як вада закіпіць, агонь зьменшыць і варыць пад крышкай да мяккасьці. Разынкі перабраць, добра прамыць, яблыкі ачысьціць ад лупінаў і нарэзаць дробнымі кавалкамі. Усё гэта пакласьці ў моркву, дадаўшы 2 сталовыя лыжкі цукру і 2 сталовыя лыжкі сьметанковага масла. Перамяшаць і патрымаць на вагні яшчэ хвілін 15. На патэльні з морквай уся вада мусіць выпарыцца. Падаваць у гарачым выглядзе. Пры жаданьні можна паліць сьмятанай.
Этымалёгія [рэдагаваць]
Магчыма, пайшло ад нямецкіх словаў zum (для) і essen (ежа). Некаторыя лічаць, што гэта направільнае напісаньне слова simmer (спосаб прыгатаваньня ежы ў вадкасьці, якая ледзь не даводзіцца да кіпеньня).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цымес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў