Чужаніца (раман)
| Чужаніца | |
| L'Étranger | |
| Жанр: | раман |
|---|---|
| Аўтар: | Альбэр Камю |
| Год напісаньня: | 1940 |
| Публікацыя: | 1942 |
| Перакладчык: | Зьміцер Колас |
| Электронная вэрсія | |
«Чужаніца» (па-француску: L'Étranger) — раман[1] францускага пісьменьніка Альбэра Камю, напісаны ў 1940 ў Парыжы і апублікаваны ў 1942 годзе. Напісаны ў своеасаблівым стылі — кароткія фразы ў мінулым часе. Размоўная непасрэднасьць і аголеная шчырасьць зь першага погляду няхітрага нізаньня простых фраз Жан-Поль Сартр абазначыў як «нулявы градус пісьма»[2]. Твор аказаў вялікі ўплыў на большасьць францускіх і эўрапейскіх аўтараў другой паловы XX стагодзьдзя. На беларускую мову перакладзены ў 1986 годзе Зьмітром Коласам.
У рамане раскрываецца гісторыя нейкага Мэрсо — француза, які пражывае ў Альжыры і зьдзяйсьняе забойства, затым не раскаяўшыся, адмаўляецца абараняцца ў судзе, прысуджаецца да сьмяротнага пакараньня і ідзе на сьмерць без шкадаваньня. Знакамітая першая фраза кнігі — «Сёньня памерла мама. Ці, можа, учора, ня ведаю».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Камю, А. Выбраныя творы. Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. İ. Сая. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. — С. 11 — 431 с — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 985-02-0749-3
- ^ История зарубежной литературы XX века / Под ред. Л. Г. Михайловой и Я. Н. Засурского. — М.: ТК Велби, 2003. — С. 124. — 544 с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |