Эванджэлін Лілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эванджэлін Лілі
Nicole Evangeline Lilly
Evangeline Lilly-D.jpg
Дата нараджэньня 3 жніўня 1979 (33 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Канады Форт-Саскачэван, Альбэрта
Прафэсія акторка, мадэлька
Кар’ера 2002 — дасюль
Напрамак драма, камэдыя
IMDb ID 1431940

Ніколь Эванджэлін Лілі (па-ангельску: Nicole Evangeline Lilly 3 жніўня 1979, Форт-Саскачэван, Альбэрта, Канада) — канадзкая акторка, былая мадэлька.

Цяпер здымаецца ў тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя» ў адной з галоўных роляў зьбеглай зладзейкі Кейт Остын.

Зьмест

Жыцьцяпіс [рэдагаваць]

Нарадзілася ў сям’і веруючых хрысьціянаў. Усё дзяцінства правяла бяз тэлевізару. Яе бацька- выкладчык эканоміі, а маці касьмітычны кансультант. Мае дзьве малодшых сястры.

З 14 год яна дабраахвотнік ў арганізацыях, што дапамагаюць дзецям. У 18 год накіравалася ў філіпінскія джунглі ў складзе місыянэрскай арганізацыі, жыла ў травяных хібарах, пабыла ў 14 краінах сьвету. Працавалал стюардесаю кампаніі «Air Canada», таму вельмі добра валодае францускаю моваю.

Як мадэльку яе знайшло мадэльнае агенцтва «Форд», мэнэджэр якога ўбачыў Эванджэлін на вуліцы гораду Келоўна ў Брытанскай Калюмбіі. Яна падпісала кантракт з агенствам і паехала працаваць у Ванкевэр, дзе выступала на паказах моды і зарабляла тым на вучобу на факультэце Міжнародных адносінаў Унівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі.

Заўзятарка катаньня на каньках, каноэ, сноўборду і скалалазаньня. Займаецца дабрачыннасьцю і частку сваіх ганараў пераводзіць на рахункі дабрачынных фондаў.

Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]

Эванджэлін Лілі была замужам за канадзкім хакеістам Муры Хорнам, але на здымачнай пляцоўцы закахалася ў актора Дамініка Монагана, які выконваў ролю Чарлі тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя». У 2005 яна афіцыйна разьвялася і адсьвяткавала заручыны з Монаганам на высьпе, дзе здымаюць сэрыял.

Эванджелин Лилли участвует в социальной школьной программе для защиты против насильников «Just Yell Fire».

Фільмаграфія [рэдагаваць]

  • 2008 — Закладнік сьмерці / Afterwards
  • 2008 — Уладар буры / Hurt Locker
  • 2005 — Доўгі ўік-энд / The Long Weekend
  • 2004 — Каралеўскі шпіталь / Kingdom Hospital
  • 20042010 — Згубленыя / Lost
  • 2003 — Выкраданьне Сынатры / Stealing Sinatra
  • 2002 — Судны дзень / Judgment Day
  • 20012006 — Таямніцы Смолвілю / Smallville

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Эванджэлін Лілісховішча мультымэдыйных матэрыялаў