Эйтвіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eidoila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eido + Wilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эйцьвіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйтвіл»

Эйтвіл (Эйцьвіл) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Эйдуіла (Eidoila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтман; германскія імёны Eitel, Eidunn, Eitmann) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Митьку и з братомъ Еитвиловичомъ, лидяномъ, шесть чоловеков (1440—1492 гады)[5]; Ejtwił Ejgiłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[6]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Якуба Еитвиловича (26 студзеня 1516 году)[7]; Богдан Еитвиловичъ[8], Нелюбъ Еитвиловичъ[9] (1528 год); Parafia żodziska… Ejćwiły, wioska (1784 год)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  6. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
  10. ^ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 106.
  11. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 48.