Эліс Іў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эліс Иў
Alice Sophia Eve
Alice Eve Comic-Con 2011.jpg
Эліс Іў на выставе Comic-Con (2011 год)
Імя пры нараджэньні Alice Sophia Eve
Дата нараджэньня 6 лютага 1982
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Прафэсія акторка
Кар’ера 2004—дагэтуль
IMDb ID 1404408

Эліс Іў (па-ангельску: Alice Eve, нар. – ангельская і амэрыканская акторка. Нарадзілася 6 лютага 1982 году ў Лёндане, Вялікабрытанія[1]. Эліс — дачка актора Тревара Іва і актрысы Шарон Мофан. Некалькі гадоў у дзяцінстве яна жыла разам з бацькамі ў Лос-Анджэлесе. У 13 гадоў вярнулася ў Вялікабрытанію. Скончыла школу ў Хэмпшыры, а потым Ўэстмінстэрскую школу ў Лёндане. Скончыла Оксфардзкі Ўнівэрсытэт. Першай кінапрацай акторкі, калі яна вучылася ва ўнівэрсытэце стаў фільм “Прыгажосьць па-ангельску”, дзе так сама гралі такія акторы як Руперт Эвэрэт, Клэр Дэйнс і Бен Чаплін.

У 2008 годзе вельмі ўдала выступіла на Брадвэе і лёнданскім Ўэст-Эндзе, сыграўшы ў п’есе «Рок-н-ролл» (Rock N Roll) Тома Стопарда. Рэжысэрам быў Трэвар Натан, а акрамя Іў ў п’есе гралі такія акторы як Руфус С’юэл, Браян Кокс і Шынэд К’юсак. У 2006 годзе Эліс Іў зьнялася ў фільме “Starter for Ten” разам з Джэймсам МакЭвоем і Рэбэкай Хол, а так сама ў фільме “Big Nothing” з Дэйвідам Швімэрам і Сайманам Пэгам. Акрамя гэтага Іў зьнялася ў сэрыяле “The Rotters Club”, фільмах “Losing Gemma” і “She's Out of My League”, драме “Нawking” і іншых творах[2].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ http://www.imdb.com/name/nm1404408/ База зьвестак актораў
  2. ^ http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/euro/52419/bio/ КінаТэатр.ru

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Эліс Іўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў