Эмірэйтс (стадыён)
| Эмірэйтс Стэдыум | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Адрас стадыёну | Эшбуртан Глоўв, Лёндан |
| Год пабудовы | 2006 |
| Дата адкрыцьця | ліпень 2006 |
| Умяшчальнасьць | 60 355 чалавек |
| Хатняя каманда | Арсэнал |
| Памеры поля | 104 × 64 мэтра |
| Геаграфічныя каардынаты | 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д.Каардынаты: 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. |
|
Эмірэйтс Стэдыум на мапе Вялікабрытаніі
Эмірэйтс Стэдыум
|
|
Эмірэйтс Стэдыум (па-ангельску: Emirates Stadium) — стадыён у Лёндане. Хатні стадыён каманды Арсэнал, умяшчальнасьць 60 432 гледачоў. Быў пабудаваны ў ліпені 2006 году і замяніў стары стадыён Арсэнала — Хайбэры. Выдаткі на будаўніцтва склалі £390 мільёнаў. Стадыён — другі па велічыні ў чэмпіянаце Ангельшчыне па футболе, пасьля Олд Трафарда ў Манчэстэры. У гэтага стадыёна 4 трыбуны, кожная зь іх складаецца з чатырох ярусаў (сярэднія — самыя маленькія), ёсьць дах над усімі гледачовымі месцамі, два відэа табло, у падтрыбунных памяшканьнях ёсьць крамы, туалеты, рэстараны. Поле стадыёна характэрна тым, што траву з абедзьвюх брамавых пляцовак можна выняць і памяняць. Да пабудовы стадыёна Ўэмблі, на стадыёне было праведзена некалькі матчаў зборнай Ангельшчыны, таксама тут гуляла некалькі таварыскіх матчаў зборная Бразыліі па футболе.
Імя[рэдагаваць]
Новы стадыён носіць імя галоўнага спонсара клюба, авіякампаніі «Эмірэйтс» (па-ангельску: Emirates), зь якім клюб падпісаў рэкордны кантракт на 100 мільёнаў эўра.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Эмірэйтс (стадыён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |