Юган Партс
Партс, Юган (па-эстонску: Juhan Parts) (нарадзіўся 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм'ер-міністар Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Ґустава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім унівэрсытэце.
Пасьля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэньні дзеля павышэньня празрыстасьці, паскарэньня рэформаў і лібэралізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаэўрапейскія структуры.
Генэральны аўдытар [рэдагаваць]
З 1998 па 2002 год Партс быў генэральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласьцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.
Res Publica [рэдагаваць]
Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Эўрапейскай Народнай Партыі.
Прэм'ер-міністар [рэдагаваць]
Пасьля ашаламляльнага посьпеху маладой партыі (большая частка сябраў была маладзей за 30 год) на парлямэнцкіх выбарах 2003 году, Партс быў прызначаны прэм'ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на эўрапейскую інтэграцыю і посьпехі Эстоніі ў сфэры інавацый.