Юнікітці!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юнікітці!
анг. Unikitty!

Фрагмэнт з пачатковай застаўкі мультсэрыялу
Тып мультфільму мультфільм
Жанр прыгода
фэнтэзі
камэдыя
сямейны
музыкальны
Рэжысэр Кэйсі Аляксандар
Брок Галахэр
Карын Інгл
Ўільям Рэйс
Аўтар сцэнару Крэйг Бартлет
Кампазытар Нік Кэлер
Прадусэр Дэн Лін
Філ Лорд
Крыштафэр Мылэр
Рой Лі
Джыл Ўылфэрт
Сэм Рэджыстэр
Джэф Прэзэнскаускі
Студыя LEGO Group
Warner Bros. Animation
Snipple Animation
Renegade Animation
Краіна ЗША ЗША
Данія Данія
Мова ангельская
Працягласьць 11 хвілін
Прэм’ера 27 кастрычніка 2017 року
Папярэдні «ЛЭГА Фільм»
Афіцыйны сайт

Юнікітці! (па-ангельску: Unikitty!) —амэрыканска-дацкі мультсэрыял, створаны Lego Group й Warner Bros. Animation для тэлеканалу Cartoon Network, з удзелам коткі-адзінарога Юнікітці з «ЛЭГА Фільму», які выйшаў у пракат у 2014 року[1][2][3].

Сэрыял быў анэнсаваны 10 траўня 2017 року. У тым жа 2017 року прадусэр Эд Скадэр на амэрыканскім фэсьце забаў «San-Diego Comic Con» пацьвердзіў, што прэм’ера мультсэрыялу адбудзецца на тэлеканале Cartoon Network у навагодні дзень 2018 року, аднак прэм’ерны паказ адбыўся раней — 27 кастрычніка 2017 року на тэлеканале Cartoon Network. Трансьляцыя другога сэзону мультсэрыялу пачалася 15 студзеня 2019 року. Станам на 2023 рок мае тры сэзоны са 104 сэрыяў. У 2020 року праэкт быў завершаны.

Сюжэт сыткаму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт расказвае пра прыгоды вясёлай й мілай коткі-адзінарога Юнікітці, якая жыве ў чароўным Юнікаралеўстве й зьяўляецца яго прынцэсай. Юнікітці любіць бавіць час са сваімі лепшымі сябрамі: Папікорнам, Крака-ястрабам, Доктарам Фокс і Рычардам.

Як кіраўнік каралеўства, Юнікітці мае напружаныя дні, поўныя каралеўскіх абавязацельстваў. Юнікітці найбольш зацікаўлена ў тым, каб усе былі задаволеныя й пазбавіць каралеўства ад нэгатыву, але ня ўсе разумеюць яе аптымізм. Хоць яна можа быць поўнай бязьмежнай энэргіі й творчасьці, Юнікітці зьяўляецца сілай, зь якой трэба лічыцца, калі хтосьці ўстане на яе шляху распаўсюджваньня станоўчых рысаў у Каралеўстве, альбо калі хтосьці крыўдзіць яе малодшага брата й лепшага сябра — Папікорна. У замку таксама жывуць Доктар Фокс — мясцовы вучоны, й верны целаахоўнік Юнікітці, Хоўкадайл, альбо Крака-ястраб. Разам са сваімі сябрамі Юнікітці заўсёды чакае прыгоды.

Галоўныя героі (пратаганісты)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнікітці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнікітці — галоўная гераіня мульсэрыялу

Юнікіці — вельмі аптымістычная, яркая, вясёлая, жыцьцярадасная. Яна любіць весяліцца й не любіць нэгатыў вакол сябе, а калі яе брат знаходзіцца ў небяспэцы, яна заўсёды гатова пастаяць за яго. Шэрая цагліна Рычард лічыць яе легкадумнай, а Юнікітці прымае Рычарда за зануду.

Папікорн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папікорн — брат Юнікітці й верны яе кампаньён

Папікорн уяўляе сабою гібрыд шчанюка й адзінарога, хоць на самой справе ўяўляе сабой гібрыд шчанюка й кукурузы (гэта гаворыцца ў адной з сэрыяў). Мае жоўты зламаны рог, карыя вочы, вялікія вушы й нашыйнік.

Папікорн, як сабака, энэргічны й гульлівы, а таксама зьлёгку наіўны. Ён імкнецца з усіх сіл дапамагаць сваёй старэйшай сястры, што часта не ўдаецца, але ён ніколі не адмаўляецца ад спроб. Як й сястра, Папікорн вельмі любіць пазабавіцца.

Доктар Фокс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доктар Фокс — самая разумная й дапытлівая дзяячка мультсэрыялу

Доктар Фокс уяўляе сабой лісу-навукоўца ў белым халаце, акулярах і чорных нагавіцах.

Доктар Фокс, як вучоны, вельмі разумная. Яна лагічна разглядае сытуацыі, ставіць пад сумненьне вынікі, якія, на яе думку, могуць прывесьці да непрыемнасьцяў. Да таго ж, яна добры й надзейны сябар. У няведаньне самой Фокс, у яе ўлюбёны Крака-ястраб.

Крака-ястраб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крака-ястраб — магутны й заўсёды гатовы прыйсьці на дапамогу

Крака-ястраб — целаахоўнік Юнікітці. Ён сражаецца супраць ворагаў, якія спакушаюцца на простых грамадзян Юнікаралеўства альбо на яго сяброў, выкарыстоўваючы баявыя прыёмы й грубую сілу. Гібрыд кракадзіла й ястраба.

Нягледзячы на грубы зьнешні выгляд, Крака-ястраб спакойны. Ён не баіцца падвяргаць сумненьню праблемы, зь якімі сутыкаюцца іншыя, Крака-ястраб вельмі дэдуктыўны, але з-за сваёй грознасьці ня можа прызнацца ў рамантычнай прывязанасьці да Доктара Фокс.

Рычард[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рычард — каралеўскі саветнік Юнікітці й вялікі зануда ў яе кампаніі

Рычард анічога асаблівага зь сябе не прадстаўляе — звычайная лэга-цаглінка. Поўны антыпод Юнікітці зь яе весялосьцю, да варʼяцтва любіць рабіць справы па доме й пастаянна напамінае Юнікітці й яе сябрам аб безразважнасьці іх дзеяньняў.

Галоўныя героі (антаганісты)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майстэр Хмур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майстэр Хмур —галоўны нянавісьнік Юнікітці. Любіць рабіць усім шкоднасьці.

Майстэр Хмур носіць цёмна-сінюю робу, зьяўляецца адным з галоўных антаганістаў мультфільму. Поўная супрацьлегласьць Юнікітці. У той час калі дзеянні Юнікітці непарыўна зьвязаны зь пазытыўным кірункам у дачыненьні да жыхароў Юнікаралеўства, то амплюа Хрума —гэта шкодніцтва як да апошніх, так й да самой Юнікітці. У яго няма сяброў за выключэньнем магільнай пліты Брока. Свае прывязанасці да кагосьці паказваць ня любіць, бо баіцца паказацца слабахарактэрным.

Брок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брок  —добры антаганіст мультсэрыялу

Брок — маленькая магіла шэрага колеру і зь зялёнымі вачыма. У адрозненьне ад Хмура, Брок добры й спакойны. Да жыхароў Юнікаралеўства зла ня трымае, але калі патрэбна дапамагчы Майстру Хмуру, то Брок тут як тут.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Here’s How the Animators Made The Lego Movie: Watch (анг.) // Entertainment.Time.com2014-02-20 г. Праверана 2018-05-29 г.
  2. ^ Unikitty TV series came to Cartoon Network (анг.). Brickset (2017-03-30). Праверана 2017-03-30 г.
  3. ^ Юникитти (рас.). Юникитти Fandom.