Кот
| Кот | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Пазванковыя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Плацэнтарныя |
| Атрад | Драпежныя |
| Падатрад | Feloidea |
| Сямейства | Felidae |
| Падсямейства | Felinae |
| Род | Felis |
| Від | F. catus |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Felis sylvestris catus | |
Кот (па-лацінску: Félis silvéstris cátus) — хатняя жывёла з атраду драпежных. З заалягічнага пункту гледжаньня, хатняя котка ёсьць сысун сямейства каціных атрада драпежных. Раней хатнюю котку нярэдка разглядалі як асобны біялягічны від. З пункту гледжаньня сучаснай біялягічнай сыстэматыкі хатняя котка (лац. Felis silvestris catus) зьяўляецца падвідам лясной коткі (лац. Felis silvestris)[1]. Зьяўляючыся адзінкавым паляўнічым на грызуноў і іншых дробных жывёлаў, котка — сацыяльная жывёла [6], якая выкарыстоўвае для зносінаў шырокі дыяпазон гукавых сыгналаў, а таксама фэрамоны і рухі цела[2].
Каты звычайна маюць вагу ад 2,5 да 7 кг. Растуць хутка і ў 6—8 месяцаў дасягаюць плоцевай сьпеласьці. У пэрыяд размнажэньня, з лютага па верасень, яны надзвычай неспакойныя, імкнуцца зьбегчы з хаты, выдаюць гучныя грудныя гукі, часьцяком і своеасабліва труцца аб розныя прадметы, качаюцца па падлозе. Тэрмін цяжарнасьці складае да 68 сутак. Нашчадзтва звычайна складае ад 1 да 7 кацянятаў, але часьцей за ўсё колькасьцю вар’іруецца ад 3 да 6 кацянятаў, якія нараджаюцца сьляпымі й бездапаможнымі, але пачынаюць бачыць ужо на 8—10 содні. У 3—4 тыдні іх можна падкормліваць малаком і іншай лёгкай ежай.
У цяперашні час у сьвеце налічваецца каля 600 млн хатніх котак[3], выведзена каля 256 пародаў, ад даўгашэрсных, як то пэрсыдзкая котка, да пазбаўленых воўны, як то сфінксы, прызнаных і зарэгістраваных рознымі фэліналягічнымі арганізацыямі. У многіх мясцовасьцях ёсьць клюбы аматараў катоў, якія займаюцца сэлекцыйнай працай, удзельнічаюць у выставах і іншых мерапрыемствах. На працягу 10 тысячаў гадоў кошкі цэняцца чалавекам, у тым ліку за здольнасьць паляваць на грызуноў і іншых хатніх шкоднікаў[4][5].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Official Lists and Indexes of Names in Zoology, Updated March 2010. (pdf). The International Commission on Zoological Nomenclature
- ^ Moelk, Mildred (1944-04). «Vocalizing in the House-Cat; A Phonetic and Functional Study». The American Journal of Psychology (The American Journal of Psychology, Vol. 57, No. 2) 57 (2): 184–205.
- ^ Nicholas Wade. DNA traces 5 matriarchs of 600 million domestic cats. New York Times
- ^ The Evolution of House Cats. Scientific American
- ^ Rob Stein. Tracing Kitty's Genes. The Washington Post
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Сусьветная фэлэрацыі котак
- Афіцыйны сайт FIFe (Fédération International Féline)
- Фотаздымкі розных заводаў котак
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||||||||||||||